Рауль Хаджымба заявіў пра сваю перамогу на выбарах прэзідэнта Абхазіі

Адзін з лідараў абхазскай апазіцыі Рауль Хаджымба заявіў пра сваю перамогу на пазачарговых выбарах прэзідэнта, спаслаўшыся на папярэднія звесткі участковых камісій. ЕС не прызнае выбараў у Абхазіі, лічачы яе часткай Грузіі.



hadjimba.jpg

Прыхільнікі Хаджымбы пачалі святкаваць яго перамогу на вуліцах Сухумі. У цяперашні час у сталіцы самаабвечанай рэспублікі Абхазія чутная страляніна, раздаюцца сігналы аўтамабіляў.

Як паведамілі карэспандэнту «Каўказскага вузла» у штабе Рауля Хаджымбы, яўка выбаршчыкаў склала па рэспубліцы больш за 70%. «Мы не маем папярэдніх дадзеных па выніках, падлік працягваецца, але яўка больш за 70%», — паведаміў прадстаўнік інфармацыйнага аддзела штаба Беслан Гурджуа.

У штабе кандыдата Леаніда Дзапшбы паведамілі пра верагодную перамогу Рауля Хаджымбы. «Па папярэдніх выніках Хаджымба выйграе, мы набіраем мала. Верагоднасць таго, што будзе другі тур вельмі маленькая», — заявіў карэспандэнту «Каўказскага вузла» кіраўнік штаба Рафаэль Ампаро. «У Хаджимбы ёсць адрыў, наколькі вялікі — сказаць не магу, па Усходняй Абхазіі ён з перавагай выйграе, па Сухумі хутчэй за ўсё таксама», — дадаў кіраўнік штаба.

У штабе Аслана Бжаніі таксама прызналі, што на выбарах лідзіруе Хаджымба. «Мы чакаем выніку па Гаграх і Сухумі; па тых дадзеных, што ў нас ёсць, і якія паведамляюць назіральнікі участковых камісій, лідзіруе Хаджымба», — сказаў журналістам вечарам 24 жніўня кіраўнік штаба Леанід Лакербая.

Каментароў прадстаўнікоў штаба Мірабо Кішмарыі пакуль не паступала.

Нагадаем, што ў канцы мая у выніку пратэстаў у Сухумі быў захоплены будынак Адміністрацыі, а прэзідэнт самаабвешчанай рэспублікі Аляксандр Анкваб падаў у адстаўку.

Рауль Хаджымба, як паведамляе біяграфічны артыкул у Вікіпедыі, вучыўся ў 1985—1986 гг. у Мінскай школе КДБ для людзей з вышэйшай адукацыяй, потым з 1986 па 1992 гг. працаваў у Ткуарчальскім гараддзеле КДБ Абхазіі.

Падчас грузіна-абхазскага канфлікта 1992—1993 гг. быў начальнікам службы ваеннай разведкі і контрразведкі «Усходняга фронту», у 1996—1999 г. у Мытным камітэце Абхазіі, у 1999—2001 гг. — старшыня Службы дзяржбяспекі Абхазіі, з 2003 г. — прэм'ер-міністр, у 2004—2009 гг. — віцэ-прэзідэнт Абхазіі.

lenta.ru, "Каўказскі вузел"