У Абхазіі праходзяць датэрміновыя прэзідэнцкія выбары
У Абхазіі праходзяць датэрміновыя выбары прэзідэнта, там адчыніліся 54 выбарчыя ўчасткі ў 33 акругах.
За пасаду кіраўніка рэспублікі змагаюцца чатыры кандыдаты - адзін з лідараў апазіцыі Рауль Хаджымба (у свой час вучыўся ў Мінску ў школе КДБ), в.а. кіраўніка Службы дзяржаўнай бяспекі Аслан
Бжанія, в.а. іраўніка Мінабароны рэспублікі Мераб Кішмарыя і былы міністр унутраных спраў Леанід Дзяпшба.
Чакаецца, што папярэднія вынікі будуць абвешчаныя 25 жніўня.
Змена ўлады ў Абхазіі адбылася ў канцы мая 2014 года пасля антыўрадавага мітынгу, які перарос у беспарадкі. Пасля гэтага апазіцыя абвясціла, што бярэ на сябе часовае кіраванне рэспублікай.
Прэзідэнт Аляксандр Анкваб на гэтым фоне пакінуў сталіцу і адбыў на расійскую ваенную базу пад Гудаутай. Ужываць сілу супраць апанентаў ён адмовіўся.
lenta.ru