Самае старое дрэва Еўропы расце на поўдні Італіі

Даследнікі пад кіраўніцтвам Джанлука Піёвезана (Джанлука Piovesan) з Тасканскага ўніверсітэта вызначылі ў Нацыянальным парку Паліна, размешчаным на тэрыторыях абласцей Базіліката і Калабрыя, самае старое дрэва Італіі і ўсёй Еўропы. Ім апынулася хвоя, якой 1230 гадоў.

dreva_1.jpg

Яна адносіцца да віду хвоі Гейдрэйха (Pinus heldreichii), распаўсюджаны на поўдні Італіі і ў горных абласцях Балканскага паўвострава. У 2016 годзе на поўначы Грэцыі быў знойдзены асобнік хвоі Гейдрэйха ўзростам больш 1075 гадоў, што было рэкордам для Еўропы. Італьянскія навукоўцы абследавалі старыя хвоі ў парку Паліна на працягу трох гадоў і выявілі некалькі дрэў старэй тысячы гадоў. Узрост самага старога дрэва, якому яны далi імя Італус, дакладна вызначыць было цяжка, бо ўнутраная частка ствала ўжо разбурылася. «Унутраная частка дрэва была падобная да пылу — мы ніколі не бачылі нічога падобнага, — кажа адзін з даследнікаў Альфрэда Ды Філіпа, — па меншай меры дваццаць сантыметраў драўніны страчана, што складае шмат гадоў».
Даследнікі правялі радыёвуглероднае датаванне ўзораў з адкрытых участкаў каранёў хвоі, а таксама супаставілі захаваныя гадавыя кольцы на карані і ўчасткі ствала. У выніку яны вылічылі, што ўзрост дрэва не менш 1230 гадоў.
На працягу свайго жыцця хвоя Італус перажывала розныя змены клімату, уключаючна з халодным перыядам у сярэднявеччы і некалькі засух. Таму навукоўцы імкнуцца даведацца больш аб Італусе і іншых шматвяковых дрэвах, каб атрымаць уяўленне аб тым, як будзе жыць лес пры зменах клімату ў будучыні.
Паводле Pro Science