Спецпасланнік СААЗ паставіў стратэгію барацьбы Швецыі з каронавірусам у прыклад
Стратэгія Швецыі па ўвядзенні мяккіх абмежаванняў для барацьбы з
пандэміяй каронавіруснай інфекцыі павінна стаць узорам для іншых краін у
доўгатэрміновай перспектыве, — заявіў спецпасланнік Сусветнай
арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) доктар Дэвід Набара ў інтэрв'ю
новазеландскай радыёстанцыі Magic.
Па словах Набара, ключом да перамогі над COVID-19 з'яўляецца давер паміж уладамі і насельніцтвам. У якасці прыкладу ён прывёў Швецыю. "У Швецыі ўрад аказаўся здольны даверыцца грамадству, а грамадства змагло даверыцца ўраду", — растлумачыў Набара.
Падыход уладаў Швецыі да барацьбы з распаўсюджваннем каронавіруса ён назваў верным і правільна ўспрынятым насельніцтвам. Стакгольм, па словах Набара, паклаўся на свядомасць грамадзян і не стаў уводзіць жорсткія каранцінныя меры. Такой жа палітыкі варта прытрымлівацца іншым краінам у будучыні.
На думку спецпасланніка СААЗ, жорсткі каранцін з'яўляецца "грубым інструментам", які сур'ёзна б'е па даходах людзей і малога бізнэсу.
У чэрвені Новазеландскі прафесар Майкл Бэйкер заявіў, што Швецыя дапусціла памылку, адмовіўшыся ад увядзення поўнага каранціну.
Пазней эксперты, апытаныя Bloomberg, прыйшлі да высновы, што шведская эканоміка больш выйграла ў выніку адмовы ўладаў ад жорсткіх абмежавальных мер у лютым-траўні 2020 года.
На думку эксперта з Capital Economics Дэвіда Оксли, зніжэнне ВУП краіны будзе ў раёне 7%, у той час як эканомікі іншых еўрапейскіх дзяржаў паказваюць падзенне да 30%.
Паводле РБК