Суд прызнаў Сяргея Магніцкага вінаватым пасмяротна
Цвярскі суд Масквы ў чацвер праводзіць пасяджэнне, на якім будзе абвешчаны прысуд у дачыненні да аўдытара брытанскага фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага, які памёр у СІЗА, і гендырэктара арганізацыі Уільяма Браўдэра.
Фігуранты абвінавачваюцца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў на
суму больш за 522 мільёнаў рублёў. Па
дадзеных следства, абвінавачаныя фальсіфікавалі падатковыя дэкларацыі і незаконна выкарыстоўвалі ільготы, прызначаныя для інвалідаў. Падданы Вялікабрытаніі Уільям Браўдэр на судзе не прысутнічае. Фігурантаў справы прадстаўляюць адвакаты па прызначэнні.
Суд прызнаў Сяргея Магніцкага
вінаватым у арганізацыі схемы па ўхіленні ад выплаты падаткаў. У пастанове суда, зачытанай суддзёй Ігарам Алісавым,
гаворыцца, што злачынная схема была створана Магніцкім па просьбе Уільяма Браўдэра.
Браудэр быў саўдзельнікам злачынства Магніцкага, лічыць суд. Алісаў нагадаў, што Магніцкі пры жыцці сваю віну не прызнаваў. Ён заяўляў, што ні пра што з Браўдэрам ня дамаўляўся і ніякіх злачынстваў не здзяйсняў. Аднак вінаватасць Магніцкага пацвярджаецца шэрагам паказанняў сведак, абвясціў суддзя.
На папярэднім
пасяджэнні ў ходзе спрэчак бакоў пракурор запатрабаваў завочна прысудзіць Браўдэра да 9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Магніцкага пракурор прапанаваў вызваліць ад пакарання ў сувязі са смерцю і справу ў
дачыненні да яго спыніць.
Як адзначае «Руская
служба ВВС»,
гэта першы ў расійскай і савецкай судовай гісторыі працэс над памерлым чалавекам. Па законе суд над мёртвым чалавекам можа праходзіць толькі па жаданні яго сваякоў, аднак родныя Магніцкага адмовіліся
ад удзелу ў працэсе, назваўшы крымінальны перасьлед незаконным і неабгрунтаваным. Расійскія ўлады тлумачаць пасмяротны працэс над Сяргеем Магніцкага грамадскай значнасцю
справы.
Адвакат Магніцкага Мікалай Герасімаў на папярэднім пасяджэнні заявіў аб незаконнасці крымінальнага пераследу юрыста і папрасіў суддзю Ігара Алісава вярнуць справу ў пракуратуру для яе спынення. У сваю чаргу адвакат Браўдэра па прызначэнні Кірыл Ганчароў назваў крымінальную справу сфабрыкаванай карумпаванымі супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Ён выказаў меркаванне, што справа супярэчыць законнасці і парушае правы яго падабароннага.
Справа Магніцкага-Браўдэра
Па дадзеных абвінавачвання, у 2001 годзе аўдытар фірмы Firestone Duncan Сяргей Магніцкі дапамагаў старшыні інвестыцыйнага фонду Hermitage Capital Уільяму Браўдэру ўхіляцца ад падаткаў,
зарэгістраваўшы ў афшоры ў Калмыкіі дзве фірмы «Дальняя
стэп»
і «Сатурн-інвестментс»
і фіктыўна наняўшы на пасады аналітыкаў мясцовых жыхароў — інвалідаў, паведамляе ІТАР-ТАСС.
Сяргей Магніцкі памёр ва ўзросце 37 гадоў у бальніцы следчага ізалятара «Матроская
цішыня»
16 лістапада 2009 года пасля 11 месяцаў утрымання пад вартай і праз 7 дзён пасля таго, як яму было прад'яўленае абвінавачванне. Да пераводу ў шпіталь ён утрымліваўся ў Бутырскай турме. Следства прыйшло да высновы, што
Магніцкаму не было прызначанае своечасовае лячэнне і не праводзілася неабходная тэрапія пры рэзкім пагаршэнні стану здароўя.
Смерць
Магніцкага выклікала шырокі грамадскі рэзананс як у Расіі, так і за мяжой, і стала падставай для складання ў ЗША так званага «спісу
Магніцкага».
У пералік увайшлі тыя, хто мог быць датычны да справы Магніцкага. Для фігурантаў спісу Вашынгтон забараніў ўезд у краіну і ўвёў эканамічныя санкцыі.
Крымінальная справа па абвінавачванні Магніцкага была спынена ў
сувязі з яго смерцю 30 лістапада 2009 г.. Аднак расследаванне аднавілі 9 жніўня 2011 па ўказанні
Генпракуратуры РФ пасля адпаведнага рашэння Канстытуцыйнага суда. Расследаванне ў дачыненні да
Браўдэра вялося завочна, паколькі ён з'яўляецца падданым Вялікабрытаніі, якая адмовілася ад супрацоўніцтва з Расіяй па гэтым пытанні.
Нагадаем, незадоўга да арышту Магніцкі абвінаваціў групу супрацоўнікаў міліцыі і падатковых інспектараў у тым, што яны з дапамогай выкрадзеных дакументаў некалькіх фірмаў Уільяма Браўдэра скралі з дзяржбюджэту 5,4 млрд. рублёў шляхам кампенсацыі падатку на дабаўленую вартасць.
Нядаўна газета «Коммерсант» са спасылкай на Следчы камітэт паведаміла, што ў узбуджанай у 2009 годзе справе аб махінацыях з ПДВ з'явілася першая абвінавачаная — экс-супрацоўніца Інспекцыі федэральнай падатковай службы N28 Вольга Цымай. У чацвер «Коммерсант» паведаміў аб другім абвінавачаным — акцыянеры будаўнічай фірмы МРСУ-1 Аляксандры Мілушкіну. Па дадзеных выдання, следства па справе было падоўжанае да верасня 2013 года.