Шатландыя: ці адмяняецца незалежнасць?

 Наколькі крызіс унутры Шатландскай Нацыяналістычнай Партыі (SNP) ставіць крыж на яе планах  дабіцца незалежнасці рэгіёну?

scotland_3658032_1280.jpg

18 красавіка Шатландская нацыянальная партыя (SNP) аб'явіла, што пастаўленая яе ўрадам мэта аб скарачэнні на 75% выкідаў вуглякіслага газу да 2030 года з'яўляецца нерэалізуемай. І таму яна адмаўляецца ад яе.

У адказ партнёры па ўрадавай кааліцыі з партыі «Зялёныя» абурыліся і паабяцалі правесці ўнутранае галасаванне аб неабходнасці захавання або скасавання палітычнага альянсу паміж дзвюма партыямі. Першы міністр Хумза Юсаф сустрэўся з лідарамі эколагаў і паведаміў аб спыненні пагаднення аб партнёрстве з іх партыяй.

Унутрыпалітычны крызіс чакана быў выкарыстаны апазіцыяй. Лідар шатландскіх кансерватараў аб'явіў аб вынясенні вотуму недаверу Юсафу. Для таго, каб застацца ва ўладзе, першаму міністру патрэбны былі галасы або адзінага дэпутата ад праўрадавай партыі «Альба», або ад «Зялёных», якіх ён толькі што выключыў з Кабінета.

«Зялёныя» рашуча пацвердзілі, што прагаласуюць супраць Юсафа. На фоне чаканага галасавання па вотуме недаверу Хумза Юсаф аб'явіў аб сваёй адстаўцы. Цяпер SNP павінны правесці чарговыя перавыбары на пасаду лідара за два гады.

Шатландскія выданні ўпэўненыя, што магчымым кандыдатам на пасаду кіраўніка партыі і ўрада можа быць абраны ветэран SNP Джон Суіні. 

Зрэшты, куды цікавей, што будзе з праектам незалежнай Шатландыі. Відавочна, што хаос у шэрагах SNP пасля 17-гадовага панавання ў Шатландыі азмрочыў перспектыву дасягнення  галоўнай партыйнай мэты — выхаду з саюза з Англіяй, Уэльсам і Паўночнай Ірландыяй і атрыманне статусу незалежнай краіны.

Глядзіце таксама

Прычым жаданая незалежнасць яшчэ нядаўна здавалася не ўтопіяй, а сапраўды дасягальнай мэтай. У 2021 годзе SNP на чале з Нікола Стэрджэн лёгка выйграла выбары ў рэгіянальны парламент. Калі пандэмія Covid атакавала Вялікабрытанію, спакойны стыль Стэрджэн выгадна кантраставаў з хаатычнымі ўчынкамі і выбрыкамі брытанскага прэм'ера Барыса Джонсана ў Лондане.

Па меры таго як папулярнасць Стэрджэн расла, таксама назіраўся ўсплёск падтрымкі ідэі незалежнасці. Хутка падтрымка праекту незалежнай Шатландыі дасягнула самага высокага калі-небудзь зарэгістраванага ўзроўню. Апытанне, праведзенае ў 2020 годзе агенцтвам Ipsos MORI, паказала, што 58% жыхароў Шатландыі, прагаласавалі б «за» незалежнасць, а 42% працэнты «супраць». Тут жа ў Эдынбургу пачалі гучаць патрабаванні аб правядзенні яшчэ аднаго рэферэндуму аб незалежнасці, якія Лондану ўсё цяжэй было ігнараваць.

І тут нечакана ўсё рэзка змянілася. Спачатку пакінуў партыю з прычыны сэксуальных скандалаў яе шматгадовы лідар Алекс Салманд. Затым, спасылаючыся на стомленасць, пайшла на пенсію сама Нікола Стэрджэн. Яе змяніў этнічны пакістанец Хамза Юсаф, пры якім рэйтынгі нацыяналістаў пачалі рэзка падаць на кантрасце з Шатландскай Лейбарысцкай партыі, што пачала адраджацца пасля доўгага заняпаду.

Глядзіце таксама

А зараз яшчэ і ўнутрапартыйны крызіс. Каментуючы сітуацыю выданне Politico піша: «Паколькі другога рэферэндуму не прадбачыцца, а партыя нацыяналістаў знаходзіцца ў хаосе, з палітычнага пункту гледжання гэтая сітуацыя наўрад прывядзе да практычных крокаў, неабходных для забеспячэння незалежнасці Шатландыі ў бліжэйшы час».

Яшчэ больш катэгарычныя заявы робіць правая брытанская прэса. Эндру Ніл, вядомы журналіст-юніяніст, у калонцы Daily Mail абвясціў канцэпцыю незалежнай Шатландыі «мёртвай на цэлае пакаленне». Bella Caledonia — блог, што выступае за незалежнасць, які чытаюць многія аўтарытэтныя нацыяналісты, назваў выказванні пра хуткую незалежнасць «вар'яцтвам».

Хаця самі «незалежнікі» ад сваіх планаў не адмаўляюцца. Тым больш, што Джон Суіні займае пазіцыю актыўнай падтрымкі поўнай незалежнасці Шатландыі. Напрыклад, ён лічыць, што Шатландыя ўносіць у бюджэт Вялікабрытаніі больш сродкаў, чым атрымлівае ад цэнтральнага ўрада ў Лондане, асабліва дзякуючы даходам ад нафтаздабычы ў Паўночным моры. Паводле яго падлікаў, доля марскіх рэсурсаў, якія належаць Шатландыі, магла б забяспечыць краіне высокі ўзровень дабрабыту, ставячы яе на шостае месца ў свеце, у той час як цяпер Злучанае Каралеўства займае толькі 16-е.

Ці зможа Джон Суіні рэалізаваць праект незалежнасці? Пакуль абсалютная большасць экспертаў у гэта не вераць. Але ёсць і іншыя пункты гледжання. Напрыклад, The Guardian лічыць, што ў шатландцаў па-ранейшаму застаецца акно магчымасцей. Рух за суверэнітэт можа гальванізаваць знешні фактар. Перш за ўсё, крызіс ідэнтычнасці саміх ангельцаў: многія становяцца адэптамі агрэсіўнага нацыяналізму і ксенафобіі, калі ў прыярытэце выключна Англія. Ну, а Шатландыя? А Шатландыя, як лічаць шматлікія ангельцы, можа ісці куды заўгодна.