Адкрыты зварот эколагаў і зялёных у сувязі з палітычным крызісам у Беларусі і пускам БелАЭС
Тое, што адбываецца цяпер у Беларусі ня можа пакінуць абыякавымі нават тых, хто знаходзіцца далёка за яе межамі. Увесь свет назірае за падзеямі ў нашай краіне — гэта не толькі сотні тысяч людзей на вуліцах, якія патрабуюць справядлівасці, але і гвалт, выкарыстанне арміі супраць бяззбройных грамадзян, адвольныя затрыманні, сфабрыкаваныя крымінальныя справы, тэрор, мэта якога: пакінуць ва ўладзе існуючага кіраўніка любымі сродкамі .