Знайшоўся лідар партыі «Зялёных». Яго пасадзілі
Прозвішча Дзмітрыя Кучука з'явілася ў спісе тых, каго судзілі ў Фрунзенскім судзе Мінска па артыкуле 24.23. Прысуд — 15 сутак.

Кіраўнік беларускай партыі «Зялёных» Дзмітрый Кучук перастаў выходзіць на сувязь ад учарашняга вечара. Якраз тады, калі ў офіс партыі ламіліся невядомыя, на вуліцы ў той час дзяжурылі ціхары, а таксама стаяў характэрны мікрааўтобус.
У офісе ў той час знаходзіўся толькі кіраўнік партыі Дзмітрый Кучук. Дзверы невядомым ён не адчыняў, тады ў памяшканні адключылі інтэрнэт і святло.
Ранкам аднапартыйцы адчынілі офіс, Кучука там не было. Затое ляжаў яго тэлефон. Як выявілася пазней, прозвішча Дзмітрыя Кучука з'явілася ў спісе тых, каго судзілі ў Фрунзенскім судзе Мінска па артыкуле 24.23. Яму прысудзілі 15 сутак арышту.
Паводле «Нашай Нівы».