Сярод затрыманых 26 красавіка ў Мінску лідар капэлы «На таку» Аляксей Крукоўскі
26 красавіка ў Мінску затрымалі выкладчыка падпольнага ліцэя імя Якуба Коласа, лідара капэлы «На таку» Аляксея Крукоўскага, паведамляе «Свабода».

Вядома, што Аляксея затрымалі ля ягонага дома на Нямізе,
адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска. У чым яго яго абвінавачваюць,
невядома.