У Мінску затрымалі людзей, якія віншавалі сяброўку з днём нараджэння

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Антона Матолькі.

photo_2021_04_26_21_00_18.jpg

Паведамляюць, што сёння на вул. Мендзялеева, 7 у Мінску затрымалі хлопцаў, якія віншавалі сваю сяброўку з Днём нараджэння.
«Яны былі апранутыя ў хімабарону ад кавіда і з плакатамі. Хлопцы доўга збіраліся, чакалі яшчэ аднаго чалавека, ён бегаў за шампанскім. Імянінніца выйшла, хлопцы пачалі крычаць віншаванні. Літаральна праз пару секунд мы бачым, як з-за суседняга дома з'явіўся бус, з яго выскачылі "бравыя красаўцы", паказалі "корачкі" і атачылі хлопцаў і дзяўчат. Потым ва ўсіх праверылі дакументы, далі літаральна некалькі хвілін на віншаванне і ўсіх спакавалі (імянінніцу таксама) разам з падарункамі, тортам і кветкамі».