У гадавіну чарнобыльскай аварыі ў Мінску затрымалі каля 20 чалавек
Нягледзячы на адсутнасць акцый з нагоды 35-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, вечарам 26 красавіка ў Мінску былі затрыманы прыблізна 20 чалавек, паведамляе «БелаПАН» са спасылкай на даныя праваабаронцаў.
![Ілюстрацыйны здымак. TUT.BY Ілюстрацыйны здымак. TUT.BY](/img/v1/images/bangalor_zaderzanija_20210327_titulka_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйны здымак. TUT.BY
Затрыманні адбываліся ў раёне вуліцы Арлоўскай, дзе ў апошнія гады звычайна заканчвалася арганізаванае апазіцыйнымі сіламі шэсце «Чарнобыльскі шлях». Пасля 17.00 у гэтым раёне супрацоўнікі міліцыі сталі спыняць прахожых, правяраць змесціва іх сумак і заплечнікаў. Як мінімум адзін чалавек быў затрыманы ля Нацыянальнай акадэміі навук.
Двух чалавек, згодна з папярэдняй інфармацыяй, затрымалі ў
іх кватэрах.
Сярод затрыманых — дзяўчына, якая жыве на вуліцы Мендзялеева і
адзначала дзень нараджэння. Прыблізна 10 чалавек прыйшлі павіншаваць яе, у тым
ліку з выхадам з каранціну ў сувязі з каронавірусам. Яны былі апранутыя ў
ахоўныя касцюмы і, паводле інфармацыі праваабаронцаў, трымалі плакат.
Удзельнікі віншавання былі затрыманыя сілавікамі ў цывільным.
Традыцыйная акцыя ў гадавіну трагедыі на Чарнобыльскай АЭС
сёлета забароненая ўладамі. У Мінску было заўважана шмат спецтэхнікі.
Праваабаронцам таксама вядома аб правядзенні 26 красавіка не менш за 12 судоў па адміністрацыйных справах у сувязі з пратэстамі. Большасць фігурантаў атрымалі арышты.