У Мінску на вуліцах патрулі правяралі дакументы (фотафакт)
Тэлеграм-каналы паведамляюць таксама аб патрулях каля храмаў.

У Мінску 26 красавіка заўважана ўзмоцненая актыўнасць сілавікоў. Патрулі правяралі дакументы ў мінакоў на вуліцах.

Тэлеграм-каналы са спасылкай на падпісчыкаў паведамляюць таксама аб патрулях каля храмаў у чаканні жадаючых запаліць лампадкі ў памяць ахвяр чарнобыльскай трагедыі. Паведамляецца аб тым, што некаторыя храмы і ўвогуле зачыненыя.