Суд над жыхарамі Жодзіна, якіх затрымалі ў лазні, перанеслі

У Жодзіне суд над затрыманымі ў лазні не адбыўся. Людзей адпусцілі і сказалі чакаць новую позву, паведамляе карэспандэнт «Белсата».

photo_2021_04_24_22_55_06_e1619328469827.jpg

24 красавіка ў Жодзіне амапаўцы ўварваліся на тэрыторыю прыватнай лазні і затрымалі 22 чалавекі, якія адпачывалі там.

Затрыманых абвінавацілі ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, хоць ніякай сімволікі з сабой у людзей не было. У ГАУС склалі пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні, у тым ліку і на гаспадара лазні і яго сына.

Семярых мужчын і адну жанчыну пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання, астатніх адпусцілі да суда. Сёння затрыманых меліся судзіць, аднак матэрыялы спраў пакуль не трапілі ў суд. Людзей адпусцілі, але сказалі чакаць новую позву. Іх выклічуць, калі матэрыялы прывязуць і размяркуюць па суддзях.