Еўрапейскія Зялёныя патрабуюць неадкладна вызваліць Ірыну Сухій

Еўрапейская партыя Зялёных патрабуе неадкладна вызваліць Ірыну Сухій, затрыманую ў Мінску 6 верасня.

suhmj.jpg


Былы лідар беларускіх Зялёных Ірына Сухій была затрыманая 6 верасня ў Мінску нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 3 верасня.Пры гэтым сведкі заяўляюць, што Ірыны ў гэты дзень не было ў Мінску. Да таго ж, яна галоўная апякунка сваёй 93-гадовай маці, якой пастаянна патрэбна дапамога Ірыны. У Беларусі галоўным апекунам не могуць прызначыць меру адміністрацыйнага пакарання ў выглядзе зняволення.
Эвеліна Х'ютэбрук і Томас Вайтц, сустаршыні Еўрапейскай партыі Зялёных пракаментавалі здарэнне.
«Ірыну Сухій неабходна вызваліць неадкладна. Мы заклікаем упаўнаважаныя структуры правесці працэс як мага хутчэй. Як галоўную апякунку асобы сталага веку, Ірыну нельга караць арыштам па адміністрацыйнай справе.Мы, Еўрапейскія Зялёныя, зноў звяртаемся з рашучым заклікам вызваліць усіх мірных удзельнікаў палітычных пратэстаў, якіх незаконна арыштоўвалі на ўсім працягу пратэстаў у Беларусі».