Ірына Сухій асуджана на пяць сутак
У Савецкім судзе Мінска сёння судзілі старшыню праўлення ГА "Экадом" Ірыну Сухій.

Нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве суддзя Алена Жуковіч пакарала яе пяццю суткамі арышту (арт. 23.34 КаАП), паведамляе Вясна.
Нагадаем, Ірыну Сухій 6 верасня забралі з кватэры яе 93-гадовай маці трое міліцыянтаў. Двое былі ў балаклавах. Родныя кажуць, у кватэры таксама правялі ператрус (або агляд). Наступным днём справу Ірыны, якая правяла ноч у ізалятары, разгледзелі ў судзе, матэрыялы вярнулі ў РУУС для ліквідацыі недахопаў. Па словах дачкі Ірыны Сафіі Садоўскай, у пратаколе было пазначана, што 3 верасня яе мама прыняла ўдзел у акцыі ў 18 гадзін, хоць у гэты час яна ўжо ехала на хутар.