Чатыры партыі, якія маюць рэпутацыю праўладных, запатрабавалі спыніць гвалт і правесці новыя выбары
Лідары 10 беларускіх партыяў падпісалі рэзалюцыю з патрабаваннямі спыніць гвалт, расследаваць забойствы і катаванні, правесці новыя выбары прэзідэнта цягам 6 месяцаў, піша Свабода.
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/marsz_mira_i_nezaleznasci__21__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Партыі ўтварылі пастаянную раду.
У ліку партыяў, чые лідары падпісалі рэзалюцыю, — апазіцыйныя АГП, БНФ, БСДГ, БСДП(Г), «Зялёныя» і «Справядлівы свет», а таксама партыі з праўладнай дагэтуль рэпутацыяй — Сацыяльна-спартовая і Рэспубліканская партыі, Партыя працы і справядлівасці і Партыя народнай згоды.
![2803e2ca_9d4e_4e9c_9f70_7935060798ac_w650_r0_s.jpg 2803e2ca_9d4e_4e9c_9f70_7935060798ac_w650_r0_s.jpg](/img/v1/images/2803e2ca_9d4e_4e9c_9f70_7935060798ac_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)