Зміцер Кучук: Адключэнні на БелАЭС выклікаюць трывогу
Сёння, 21 студзеня, першы энергаблок БелАЭС быў зноў уключаны ў сетку, паведамляе Мінэнэрга.
Першы энергаблок БелАЭС у Астраўцы 21 студзеня а 12.19 уключаны ў сетку.
Па словах старшыні Беларускай партыі Зялёныя Дзмітрыя Кучука, гэтыя адключэнні ўжо выклікаюць трывогу. Пра гэта ён распавёў у каментары Радыё Рацыя:
— Насцярожвае тое, што атамная станцыя не можа выйсці на сваю праектную магутнасць. У Беларусі былі маразы, таму мы цяпер фактычна павінны больш спажываць газу, і не можам замяніць яго якраз электрычнасцю на сваіх ТЭЦ. Пакуль… няма інфармацыі, наколькі там сур’ёзныя паломкі. Але калі выходзіць са строю генератар, то, думаю, што вельмі складаная сітуацыя ў плане якасці будаўніцтва і той працы, якая там адбываецца.
Акрамя шматлікіх праблем, дарагавізны і небяспекі Беларуская АЭС пакуль што нічога не прынесла, — канстатуе Дзмітрый Кучук.