«Чарнобыльскі шлях» у Мінску не дазволілі
Традыцыйная акцыя «Чарнобыльскі шлях» і ў гэтым годзе не была дазволеная ўладамі.
Заяўку на правядзенне "Чарнобыльскі шлях" у Мінгарвыканкам падавала Беларуская партыя "Зялёныя".
Прычынамі адмовы ў правядзенні акцыі мінскія ўлады назвалі небяспеку для руху транспарту і пешаходаў ды адсутнасць дамоваў з камунальшчыкамі і міліцыяй. Зрэшты, некалькі апошніх гадоў улады не дазваляюць правесці акцыі памяці ў гадавіну аварыі на ЧАЭС.
Беларуская партыя "Зялёныя" пацвердзіла, што не плануе правозіць акцыю без дазволу, каб не ствараць небяспечныя сітуацыі для ўдзельнікаў "Чарнобыльскага шляху".
Таксама "Зялёныя" выступілі з крыху дзіўнай прапановай — усім ахвочым далучыцца да "Чарнобыльскага шляху", які адбудзецца 26 красавіка ў Вільнюсе.
Старшыня Беларускай партыі "Зялёныя" Дзмітрый Кучук адзначыў: "Цяпер вельмі важна праводзіць такія мерапрыемствы, бо кіраўніцтва Расіі пагражае ўсяму свету, у тым ліку Украіне, тактычнай ядзернай зброяй. Мы павінны супрацьстаяць гэтаму, каб не паўтарыўся Чарнобыль, але не мірны, а ваенны.