Новыя паштоўкі з турэмных малюнкаў Паўла Севярынца

Да Вялікадня пабачылі свет новыя паштоўкі з выявамі беларускіх храмаў. Гэтыя малюнкі даслаў у сваіх лістах з-за кратаў Павел Севярынец.

278527843_4798408900269552_8323990623383502503_n.jpg

Жонка палітвязня, Вольга Севярынец, паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што надрукаваны новы набор паштовак — "У сэрцы Беларусь".

Таленавітыя малюнкі Паўла Севярынца ўжо сталі паштоўкамі. І вось да Вялікадня — новыя малюнкі Паўла ўвасобіліся ў паштоўкі.

278363113_4798408696936239_4255823741176886201_n.jpg

“З кожным днём мы на крок бліжэй да сваіх родных, да сустрэчы з імі і да лепшых дзён. Я веру, што яны настануць, — напісала Вольга Севярынец. — За гэтыя амаль два гады Павел даслаў каля 200 лістоў мне і каля 100 лістоў сыну, большасць якіх з малюнкамі.

Усе малюнкі і лісты мы з пяшчотай захоўваем, перачытваем, а некаторыя ілюстрацыі далей ідуць сваім шляхам у паштоўках і разлятаюцца па свеце.

Мы, як і планавалі, паспелі да Вялікадня і хочам парадаваць сяброў і проста добрых людзей новым наборам паштовак. Гэты набор называецца "У сэрцы Беларусь". Цытаты і малюнкі ў гэтым наборы паштовак цалкам новыя”.