У Мінгарвыканкам пададзеная заяўка на правядзенне «Чарнобыльскага шляху»
Апазіцыя падала заяўку на правядзенне «Чарнобыльскага шляху». Заяўнікі — БНФ, «Зялёныя» і БСДП «Грамада», паведамляе «Еўрарадыё».
![czszljah.jpg czszljah.jpg](/img/v1/images/czszljah.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Камунальшчыкі і міліцыя не адказалі на прапанову заключыць дамову, патрэбную для дазволу. А медыкі сказалі, што пакуль увогуле не падпісваюць такіх дамоў, бо — каронавірус. Пра гэта ў каментары «Еўрарадыё» распавёў кіраўнік партыі «Зялёных» Дзмітрый Кучук.
Нагадаем, што дазвол на святкаванне Дня Волі сёлета арганізатары не атрымалі. Міліцыя пры гэтым спасылалася на каронавірус.