Швейцарыя: Грошы ўсім, задарма!
У Швейцарыі абмяркоўваюць магчымасць увядзення для ўсіх грамадзян краіны безумоўнага асноўнага даходу (БАД), які яны будуць атрымліваць аўтаматычна. 5 чэрвеня ў краіне пройдзе рэферэндум, прысвечаны гэтаму пытанню.
Канкрэтная сума выплат на рэферэндуме ўздымацца не будзе, піша kommersant.ru, але аўтары ініцыятывы прапаноўваюць усталяваць яе на ўзроўні 2 500 франкаў (2 250 еўра) у месяц для дарослага швейцарца і 625 франкаў для дзіцяці. Швейцарскі рэферэндум, па словах яго ініцыятараў, стане першай у свеце спробай ўвесці такія выплаты.
Ідэя базавага асноўнага дахода папулярна і ў іншых краінах, бо ў перспектыве з-за ўсё большага ўкаранення рабатызацыі і аўтаматызацыі колькасць працоўных месцаў можа скарачацца. Таксама магчымасць увядзення БАД абмяркоўваецца ў Канадзе, Фінляндыі і Нідэрландах.
Аўтары ініцыятывы ўвядзення БАД у Швейцарыі спадзяюцца, што гэта базавае забеспячэнне зробіць жыхароў краіны больш шчаслівымі. Яны, напрыклад, змогуць займацца менавіта той працай, якая ім падабаецца, нягледзячы на ўзровень зарплаты
Падобную мадэль апісвалі вядучыя эканамісты і філосафы, а адным з прабацькоў канцэпцыі называюць ангельскага мысляра Томаса Мора, аўтара знакамітай «Утопіі», назва якой стала імем намінальным. Кожнаму чалавеку належыць доля ў нацыянальным багацці, лічаць прыхільнікі гэтай мадэлі. Дзеючая ў наш час у многіх краінах сістэма сацыяльнай абароны — таксама ў пэўным сэнсе ўвасабленне ідэі выплаты безумоўнага асноўнага даходу, з той толькі розніцай, што атрымальнік сацыяльнай дапамогі павінен задавальняць вызначаным умовам — быць беспрацоўным, мець пэўны ўзровень даходу на сям'ю ды інш.
Для фінансавання праекта аўтары прапануюць адмяніць шмат якія дзеючых сацыяльных страховак — базавай часткі пенсіі, дапамога па беспрацоўі, па інваліднасці, субсідыі медыцынскага страхавання і іншыя, тлумачыць nashagazeta.ch. Сістэма дазволіць пазбегнуць адміністрацыйных выдаткаў, звязаных з кантролем над выкананнем умоў для атрымання даходу і адсочваннем махляроў. Даход належыць усім, а значыць, падманваць сістэму будзе папросту няма каму.
Але на думку некаторых экспертаў, цяпер гэтая ініцыятыва мае мала шанцаў на поспех. Праведзенае ў красавіку апытанне паказала, што толькі 24% швейцарцаў падтрымліваюць яе, яшчэ 4% не вызначыліся, а 72% насельніцтва краіны супраць. Праціўнікі праекта, у тым ліку і швейцарскі ўрад, паказваюць на тое, што ўвядзенне БАД знізіць стымул працаваць і падвысіць падаткі. Аднак аўтары ініцыятывы настроены аптымістычна. На іх думку, у Швейцарыі не так шмат людзей, якія гатовыя заставацца «бескарыснымі для грамадства» на працягу доўгага перыяду часоў.
Акрамя таго, на думку ўрада, гэтая мера можа прывесці да дэфіцыту кваліфікаваных работнікаў. Міністр фінансаў Швейцарыі Ален Берс заявіў: «Мы прыйшлі да высновы, што такая ініцыятыва аслабіць нашу эканоміку». Сярод прыхільнікаў ўвядзення БАД — былы міністр фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакис, на думку якога такая мера неабходная, бо ўсё большая рабатызацыя і аўтаматызацыя вядуць да ліквідацыі працоўных месцаў. «Багатая краіна, такая як Швейцарыя, мае выдатную магчымасць апрабаваць гэты эксперымент», — заявіў ён.