Мінфін хоча пазычыць у беларусаў трыльён рублёў
Міністэрства фінансаў плануе пазычыць у беларусаў трыльён рублёў. З гэтай мэтай з 1-га да 17-га чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы будуць прапаноўвацца дзяржаўныя рублёвыя кароткатэрміновыя аблігацыі.
![obligation.jpg obligation.jpg](/img/v1/userfiles/images/obligation.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як гаворыцца ў паведамленні Міністэрства фінансаў, набыць іх змогуць як юрыдычныя, так і фізічныя асобы. Намінальны кошт адной каштоўнай паперы – адзін мільён рублёў, дата выплаты – 21-га ліпеня бягучага года. Адсоткавы даход у аблігацыях – 16,5% гадавых. Яго выплата будзе праводзіцца пры пагашэнні.
Радыё Рацыя