Трамп думае наконт Парыжскага пагаднення

На саміце, прысвечаным глабальнаму пацяпленню, які праходзіць у гэтыя дні ў Манрэалі, прадстаўнікі амерыканскай улады далі зразумець, што не будуць выходзіць з Парыжскага пагаднення па клімаце.

trump_7.jpg

У саміце прымае ўдзел цэлая дэлегацыя ад Белага дома на чале са старэйшым дарадцам Эверетам Эйсэнстатам. Прадстаўнікі ЗША пабывалі на сустрэчы з 30 міністрамі розных краін свету, у тым ліку Канады і Кітая, а таксама чальцоў ЕС. У ходзе перамоваў была дасягнута дамоўленасць аб тым, што Амерыка толькі перагледзіць умовы свайго ўдзелу ў пагадненні.
«ЗША заявілі, што яны не будуць пераглядаць Парыжскае пагадненне, але яны паспрабуюць перагледзець умовы свайго ўдзелу ў межах гэтага пагаднення», — адзначыў камісар ЕС па пытаннях клімату і энергетыкі Мігель Арыяса Канье.
У Белым доме, зрэшты, адзначылі, што «пазіцыя ЗША па Парыжскім пагадненні не змянілася», і прэзідэнт Дональд Трамп па-ранейшаму прытрымліваецца думкі пра тое, што ўдзел у дамове трэба спыняць, паколькі гэта нявыгадна для Амерыкі.
«Прэзідэнт ясна даў зразумець, Злучаныя Штаты сыходзяць, калі мы не зможам вярнуцца на больш выгадныя для нашай краіны ўмовы», — пракаментавала прадстаўнік Белага дома Ліндсэй Уолтэрс.
Раней прэс-сакратар амэрыканскага ўраду Сара Сандэрс таксама падкрэслівала, што выхад з пагаднення непазбежны, калі ўмовы не будуць перагледжаны. «ЗША сыходзяць, калі мы не атрымаем праамерыканскіх умоваў», — пісала яна ў сваім твітэры.
Дырэктар «Сьера-клуба», які займаецца пытаннямі глабальнага змянення клімату, Джон Коўкіт нагадаў, што многія чакалі, што шкода ад ураганаў «Харвіс» і «Ірма» прымусіць Белы дом перагледзець сваю пазіцыю, але гэтага не адбылося.
«Для тых, хто спадзяваўся, што два гэтых разбуральных шторма, якія ўразілі нашу нацыю, абудзяць адміністрацыю Трамп і дакажуць ёй рэальнасць кліматычнага крызісу, падумайце яшчэ раз», — сказаў Коўкіт CNN.
У жніўні Дзярждэп ЗША апавясціў ААН аб намеры пакінуць Парыжскае пагадненне, паколькі яно стварае «нявыгадныя ўмовы для бізнесу, народа, рабочых і падаткаплацельшчыкаў». Пра тое ж, што Трамп негатыўна ставіцца да дакумента стала вядома яшчэ падчас яго кампаніі, аднак на працягу паўгода ён устрымліваўся ад заявы аб выхадзе з пагаднення, але ў чэрвені апублікаваў рашэнне аб тым, што ЗША адмаўляюцца ад удзелу ў праграме па зніжэнні шкодных выкідаў, паколькі інакш Амерыка да 2025 года страціць каля 2,7 мільёна працоўных месцаў.
Нагадаем, Парыжскае пагадненне па клімаце было падпісана 195 краінамі ў 2015 годзе, прыйшоўшы на змену дзейснаму тады Кіёцкаму пратаколу. Дакумент накладвае абмежаванні на дзяржавы па выбары парніковых газаў, каб утрымаць рост тэмпературы на Зямлі ў межах 2˚ па Цэльсіі. Дакумент уступіў у сілу менш за год таму — у лістападзе 2016-га. Згодна з ім, развітыя краіны павінны да 2020 года збіраць па 100 млрд даляраў штогод для падтрымкі тых краін, якія самастойна не могуць мадэрнізаваць прамысловасць і знізіць выкіды.
«Калі ўдасца дамовіцца і выканаць гэтыя дамоўленасці, гэта будзе азначаць зніжэнне сальда выкіду парніковых газаў да нуля на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Гэта знаходзіцца ў рэчышчы прадстаўленых намі навуковых выкладак», — сказаў раней дырэктар навукова-даследчага Інстытута кліматычных змяненняў у Патсдаме Джон Шэнхубер.
Паводле polit.ru