Прызначаны новы кіраўнік Мінпрыроды

Кіраўніком Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя стаў Андрэй Худык, які раней займаў пасаду намесніка Кіраўніка спраў прэзідэнта.

andrey_khudyk.jpg

Прызначаючы Андрэй Худыка на пасаду міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу новага міністра на выяўленне новых пакладаў карысных выкапняў.
«Былому міністру была пастаўлена сур'ёзная задача па прыродных рэсурсах. Што мы ведаем пра нашу краіну? Тое, што на паверхні, мы гэта бачым. А вось што там — пад зямлёй — не ўсё. Таму ваша задача — разабрацца, што там, пад зямлёй. І перш за ўсё тое, што нам вельмі неабходна сёння. Разумееце, пра што ідзе гаворка», — сказаў ён.
Другая важная задача — ахова навакольнага асяроддзя.
«Маё стаўленне да прыроды вы ведаеце. Яно надзвычай паважлівае, і я патрабую няўхільнага выканання сваіх рашэнняў па ахове прыроды», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён канстатаваў, што ў параўнанні з шэрагам краін, у тым ліку суседніх, у гэтым пытанні ў Беларусі наведзены парадак.
«Таму што жорсткае стаўленне да парушальнікаў. Але ўсё больш і больш за мяне інфармуюць, што ў нас з'явілася нямала праблем, звязаных з той сферай, якая кантралюецца інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету. Вельмі непрыгожыя факты прасочваюцца. Але вы ведаеце, якія мы меры прымаем. Гэта будуць самыя жорсткія меры», — заявіў прэзідэнт.
«Прырода — гэта дар божы, мы яго павінны захаваць і яшчэ ў лепшым стане перадаць сваім дзецям і ўнукам, — сказаў кіраўнік дзяржавы. —Таму займіцеся сур'ёзна, як вы гэта ўмееце рабіць. Займіцеся навядзеннем парадку і дайце вынік па рэсурсах і абароне нашай прыроды. Усе гэтыя кар'еры, жывёлагадоўчыя фермы, адкуль жыжка ў раку цячэ...».
Нагадаем, раней кіраўніком Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя быў Андрэй Каўхута. 8 чэрвеня стала вядома, што ён адхілены ад працы, у дачыненні да яго праводзіцца праверка - яго падазраюць у службовым падлогу.
Новаму кіраўніку Минпрроды 58 гадоў. Худык — выхадзец з Украіны, ён нарадзіўся ў сяле Астраўчане Камянец-Падольскага раёна Хмяльніцкай вобласці. Скончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут, Расійскай акадэміі дзяржаўнай службы пры прэзідэнце. Працоўны шлях пачынаў на Камянец-Падольскім цэментным заводзе. Пасля службы ў войску працаваў у гаспадарках Іўеўскага раёна. У 1999 годзе ўзначаліў Браслаўскі харчовы камбінат у Віцебскай вобласці.
З 2002 года — першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ваўкавыскага райвыканкама, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама. З 2004 года — старшыня Лідскага райвыканкама, з 2011 года працаваў намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама, у 2014 годзе стаў мэрам Гродна.
Паводле Зялёнага партала