У 2017 годзе ў Брытаніі можа нарадзіцца першае дзіця ад трох бацькоў
Брытанскае ўпраўленне па эмбрыялогіі і штучным апладненні (HFEA) ухваліла нараджэнне дзяцей ад аднаго мужчыны і дзвюх жанчын.
Першае такое дзіця можа з'явіцца на свет у канцы 2017 года. HFEA будует выдаваць ліцэнзіі клінікам і пацыентам на такія працэдуры.
Выкарыстанне ДНК трох чалавек дазволіць прадухіліць нараджэнне дзяцей з невылечнымі мітахандрыяльнымі захворваннямі.
Падчас трохбаковага ЭКА мітахондрыі бяруць у здаровай жанчыны-донара. Паколькі ў мітахондрыі ёсць свая ДНК, то атрымліваецца, што ў дзіцяці ў выніку будуць ДНК трох бацькоў.
ДНК мітахондрыі не ўплывае на знешнасць і іншыя характарыстыкі будучага немаўляці, сцвярджаюць навукоўцы, таму дзіця будзе падобна да сваіх бацькоў.
У гэтай тэхналогіі ёсць і праціўнікі — у прыватнасці, прадстаўнікі Рымска-каталіцкай і Англіканскай цэркваў. Яны лічаць трохбаковае ЭКА неэтычнай і небяспечнай працэдурай.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі