У Брытаніі патрабуюць паўторнага рэферэндуму па Brexit

У палаце абшчын брытанскага парламенту 19 кастрычніка праходзяць дэбаты па пагадненні аб умовах Брэксіту— выхаду Брытаніі з Еўрасаюзу. Парламент упершыню ад 1982 году засядае ў суботу, перадае Радыё Свабода.

1467187387_breksit.jpg

Галасаванне адбывацца сёння. Варыянтаў развіцця падзеяў некалькі: пагадненне могуць зацвердзіць, могуць адкінуць, зацягнуць яго абмеркаванне або прыняць рашэнне аб рэфэрэндуме. Дэбаты транслююцца ў жывым эфіры.
У Лондане праходзіць масавая дэманстрацыя праціўнікаў Брэксіту. Яе ўдзельнікі патрабуюць адмовіцца ад ухвалення пагаднення аб выхадзе Брытаніі з ЭС і вынесці пытанне аб Брэксіце на паўторны рэфэрэндум.Пагадненне, якое абмяркоўвае парламент, ЭС і Брытанія заключылі два дні таму. Адно з ключавых пытанняў, па якім доўгі час не ўдавалася прыняць рашэнне, — мытная мяжа Ірляндыі (якая застаецца ў ЭЗ) і Паўночнай Ірландыі (якая з'яўляецца часткай Брытаніі).
Згодна з падпісаным пагадненнем, Паўночная Ірландыя выйдзе з мытнай прасторы ЭС разам з астатнімі часткамі Брытаніі, але тавары, якія будуць пастаўляцца з Брытаніі ў Паўночную Ірландыю, будуць абкладацца падаткамі па стаўцы ЭС і павінны будуць адпавядаць патрабаваньня ЭС. Але калі гэтыя тавары будуць прададзеныя менавіта ў Паўночнай Ірландыі, а не пойдуць у Ірландыю або іншыя краіны ЭС, то паўночнаірландскі бізнэс, які іх атрымае, будзе мець падатковыя льготы ад брытанскага ўраду. У Еўрасаюзе выказвалі занепакоенасць заблытанасцю гэтых правілаў і рызыкай павелічэння кантрабандных патокаў, але прэм’ер-міністар Брытаніі Барыс Джонсан пераканаў прадстаўнікоў ЭС, што здолее рэалізаваць плян.Выхад з Еўрасаюзу запланаваны на 31 кастрычніка 2019 году, і калі пагадненне не будзе зацверджанае 19 кастрычніка, прэмʼер Джонсан абавязаны будзе ў чарговы раз прасіць аб адтэрміноўцы. Ён абяцаў гэтага не рабіць і вывесці краіну з ЭС да прызначанай даты «любой цаной».
Рэферэндум аб выхадзе Брытаніі з ЭС прайшоў тры гады таму, у чэрвені 2016-га, прыхільнікі выхаду перамаглі з перавагай у некалькі адсоткаў. Прэмʼер-міністар Тэрэза Мэй не змагла дамагчыся адабрэння парламентам пагаднення, якое яна заключыла з Еўрасаюзам, і была вымушаная сысці ў адстаўку.