У джунглях Перу мясцовыя жыхары ўзялі ў палон 70 турыстаў, каб прыцягнуць увагу да праблем экалогіі

На такі адчайны крок мясцовыя жыхары пайшлі, каб прыцягнуць увагу ўладаў да разліваў нафты — за 20 гадоў у рэгіёне адбылося 37 працёкаў. Чарговы разліў нафты, які выклікаў гэты пратэст карэннага насельніцтва Кунініка, адбыўся 16 верасня.

_127521201_2392214e_195f_4f07_a598_ac0872113612.jpg.webp

У Перу група мясцовых жыхароў захапіла і больш за суткі ўтрымлівала ў палоне каля 70 турыстаў, каб прыцягнуць увагу ўладаў да праблемы разліву нафты на рацэ Кунініка, паведамляе BBC News.

Грамада моцна пацярпела ад серыі ўцечак з 40-гадовага нафтаправода Паўночнага Перу — Norperuano. Газаправод доўжыцца 800 кіламетраў — ад рэгіёна Амазонкі да ўзбярэжжа Ціхага акіяна.

Паводле BBC News, пратэстоўцы — прадстаўнікі карэннага насельніцтва — перакрылі воднае злучэнне ў пачатку месяца, а 4 лістапада затрымалі прагулачны какабель з турыстамі. Сярод пасажыраў былі грамадзяне Перу, ЗША, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Францыі і Швейцарыі. Мясцовыя жыхары планавалі трымаць турыстаў у палоне каля тыдня. За гэты час улады павінны былі адрэагаваць на іх патрабаванні.

Лідар суполкі УотсанТрухільё Акоста заявіў радыёстанцыі RPP, што пратэстоўцы хочуць дамагчыся ад урада ўвядзення надзвычайнага становішча ў раёне нафтаправода Norperuano, на якім з 1996 да 2016 года адбылося не менш за 37 працёкаў. Апошні такі інцыдэнт адбыўся 16 верасня 2022 года. Тады ў раку трапіла каля 2,5 тысячы тон сырой нафты, у выніку чаго, як сцвярджаюць мясцовыя жыхары, загінулі жанчына і двое дзяцей. Па словах Трухільё, абшчына 46 разоў звярталася да дзяржаве, каб вырашыць праблему, але ніякіх зваротных дзеянняў зроблена не было.

Пазней стала вядома, што лідар суполкі пагадзіўся адпусціць турыстаў. «Права на жыццё і павагу да жыцця павінны мець першаснае значэнне. У святле гэтага мы збіраемся даць людзям усё неабходнае, каб яны змаглі дабрацца да месца прызначэння», — пракаментаваў сваё рашэнне Трухільё.

У студзені 2022 года ў Перу адбылася буйная экалагічная катастрофа: у выніку цунамі з танкера вылілася каля шасці тысяч барэляў нафты. Агульная плошча забруджвання склала 1,7 мільёна квадратных метраў на сушы і 1,2 мільёна на паверхні акіяна. Урад Перу назваў тое, што адбылося, «найгоршай экалагічнай катастрофай» у гісторыі Лімы.
Паводле ВВС, meduza.io