У Егіпце археолагі знайшлі прыбіральню V стагоддзя

Падчас раскопак старажытнага горада на беразе салёнага возера Марьют на паўднёвы захад ад Александрыі археолагі выявілі пабудаваную з камню прыбіральню ў руінах базылікі візантыйскай эпохі. Базіліка была пабудавана ў V стагоддзі і стала другім па памерах хрысціянскім храмам Егіпта. Яна прыцягвала шмат паломнікаў, для патрэб якіх і быў выбудаваны знойдзены туалет.

egypt_1.jpg

«Мы лічым, што ён быў даступны як малельнікамі ўнутры капліцы, так і паломнікам, якія знаходзіліся звонку», — кажа кіраўнік раскопак Кшыштаф Бабрай (Krzysztof Babraj). Па словах навукоўца, знаходка не стала нечаканасцю — прыбіральні не рэдка будаваліся пры ранніх цэрквах. Верагодна, асобныя памяшканні ў ім прызначаліся для мужчын і для жанчын.
Горад Марэ, які размяшчаўся на беразе возера, быў пры дапамозе каналаў звязаны з дэльтай Ніла і дзякуючы гэтаму стаў багатым портам, адкуль экспартаваліся віно, вырабы са шкла і керамікі. З III стагоддзя горад быў рэзідэнцыяй біскупаў, якія падпарадкоўваліся Александрыйскага патрыярху. Марэйскае біскупства існавала да заваявання Егіпта арабамі. З 2000 года раскопкі горада вядуць навукоўцы з Польскага цэнтра міжземнаморскай археалогіі, Варшаўскага ўніверсітэта і Археалагічнага музея Кракава. Раней яны знайшлі рэшткі шырокіх партовых збудаванняў на возеры, у прыватнасці шэсць каменных прычалаў, даўжынёй больш за сотню метраў кожны, і дамбу, якая бараніла гарадскую гавань.

Кальцо з пячаткай. Фота: D. Majchrzak

Кальцо з пячаткай. Фота: D. Majchrzak

У сумежных з прыбіральняй памяшканнях археолагі знайшлі два ўпрыгажэнні. Бронзавы пярсцёнак з пячаткай, на якой намаляваная фігура святога, магчыма, належала біскупу і выкарыстоўвалася ім для змацавання дакументаў. А малюсенькі бранзалет з апатрапічным сімвалам мог насіць дзіця.
Паводле Science Pro