У Кітаі суддзяў абавязалі кансультавацца са Штучным Інтэлектам перад вынясеннем прысуду
Калі суддзя адхіляе рэкамендацыю машыны, тая патрабуе пісьмовае тлумачэнне для запісу і праверкі.
Так званы «разумны суд» зараз падлучаецца да кампутара кожнага працуючага суддзі ў Кітаі — і ўдзельнічае ў вынясенні прысудаў, вынікае з дадзеных Вярхоўнага народнага суда ў Пекіне.
Сістэма, якая працуе на аснове тэхналогіі машыннага навучання, аўтаматычна правярае судовыя справы на наяўнасць спасылак, рэкамендуе законы і пастановы, складае праекты юрыдычных дакументаў і змяняе ў прысудах меркаваныя чалавечыя памылкі.
У гэтым бачаць плюсы: штучны інтэлект ужо скараціў нагрузку на суддзяў больш чым на траціну і ашчадзіў грамадзянам Кітая 1,7 мільярды працоўных гадзін з 2019 па 2021 год. Дзякуючы ўкараненню штучнага інтэлекта, бюджэт таксама захаваў дадатковыя 300 мільярдаў юаняў (45 мільярдаў долараў), што складае прыкладна палову ад агульнай сумы ганарараў адвакатаў у Кітаі ў мінулым годзе.
Аднак крытыкі асцерагаюцца, што суддзі могуць проста бяздумна прыслухоўвацца да штучнага інтэлекту — каб пазбегнуць праблем з аспрэчваннем сістэмы, нават калі машына можа выбраць менш прыдатны даведачны матэрыял або закон для справы.
Акрамя таго, уплыў штучнага інтэлекту выходзіць «далёка за межы залы суда». Да 2016 года кожны мясцовы суд ствараў і падтрымліваў уласную інфармацыйную сістэму. Суддзі рэдка дзяліліся інфармацыяй з іншымі судамі ці Пекінам. Нацыянальная сістэма прымусіла кожную інстанцыю пераўтварыць дакументы ў адзіны лічбавы фармат і падлучыць базу дадзеных да цэнтральнага «глузду» у Пекіне. Акрамя гэтага, новыя інфармацыйныя парталы падалі судовай сістэме прамы доступ да велізарнай базы, якая вядзецца паліцыяй, пракуратурай і некаторымі дзяржаўнымі органамі.
Штучны інтэлект ўдзельнічае ва ўсіх аспектах прававой сістэмы Кітая. Дзякуючы гэтаму, штучны інтэлект штодня чытае і аналізуе амаль сто тысяч спраў па ўсёй краіне, сочачы за ходам кожнага на прадмет любых намёкаў на злоўжыванне службовым становішчам або карупцыю. Выкананне вердыктаў доўгі час было праблемай для кітайскіх судоў, якім не хапала кадраў. Штучны інтэлект суда вырашае гэтую праблему, практычна імгненна знаходзячы і канфіскуючы маёмасць асуджанага і выстаўляючы яго на анлайн-аўкцыён.
Таксама штучны інтэлект сумяшчальны з кітайскай сістэмай сацыяльнага рэйтынгу. Такім чынам, прызнанаму вінаватым у чым-небудзь могуць забараніць карыстацца самалётам, хуткасным цягніком, гатэлем ці іншымі сацыяльнымі паслугамі.