Ксёндз Андрэй Вашчук асуджаны на 15 сутак
Пра гэта паведаміла Віцебская Курыя каталіцкага касцёла.
Ксёндз Андрэй Вашчук SDS, пробашч парафіі Святога Духа ў Віцебску, 18 ліпеня 2022г. быў асуджаны на 15 сутак.
Суд адбыўся ў закрытым рэжыме.
Віцебская дыяцэзія таксама «Заахвочвае памятаць аб святары ў малітве, каб Бог даў яму сілы вытрымаць гэтае выпрабаванне».
Нагадаем, святар быў затрыманы на днях, меркавана за рэпост у сацыльных сетках.
Учора ўвечары біскуп Юры Касабуцкі заклікаў «маліцца за ўсіх, каму патрэбна Божая дапамога падчас выпрабаванняў, асабліва ў часе пераследу і рэпрэсій».
Падрабязна па пераслед каталіцкага касцёла ў Беларусі вы можаце азнаёміцца ў гэтым матэрыяле: