У Польшчы ўступіў у сілу закон аб зносе савецкіх помнікаў
У рамках праграмы дэкамунізацыі ў Польшчы плануецца знесці больш за 200 манументаў салдатам Чырвонай арміі. Зараз для зносу помнікаў дастаткова рашэння мясцовых уладаў.
У Польшчы ў суботу, 21 кастрычніка, уступіў у сілу закон аб зносе савецкіх помнікаў у рамках праграмы дэкамунізацыі краіны, паведамляе dw.com. Паводле папярэдніх ацэнак, закон закране больш за 200 помнікаў салдатам Чырвонай арміі. Што з імі будзе пасля дэмантажу, пакуль не вырашана.
Па законе мемарыялы,якія сімвалізуюць камунізм ці іншы таталітарны лад, павінны быць на працягу 12 месяцаў перанесены з грамадскіх месцаў. Рашэнне будуць прымаць мясцовыя ўлады.
Раней улады Польшчы заяўлялі пра намер выдаліць усе камуністычныя помнікі, устаноўленыя па-за могілак і месцаў пахавання. Ацэньваць скульптуры на прыналежнасць да таталітарызму будзе Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы. У спісе яго экспертаў — каля 400 мемарыялаў, у тым ліку 230 помнікаў салдатам Чырвонай арміі.
Негатыўная рэакцыя Расеі
МЗС Расіі назваў прыняцце новага польскага закона свядомай правакацыяй, папярэдзіўшы, што яна не застанецца без наступстваў. Савет Федэрацыі звярнуўся да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з просьбай даць даручэнні профільным ведамствам распрацаваць прапановы па магчымых абмежаванняў у дачыненні да Польшчы.
Паміж Расіяй і Польшчай дзейнічае міжурадавае пагадненне аб пахаваннях і месцах памяці ахвяр войнаў і рэпрэсій ад 22 лютага 1994 года, а таксама дагавор аб прыязным і добрасуседскім супрацоўніцтве ад 22 мая 1992 года. Дакументы абавязваюць бакі весці ўлік і клапаціцца аб захаванасці ўсіх выяўленых месцаў памяці і пахаванняў.
Аднак улады Польшчы лічаць, што гэтыя дакументы тычацца толькі могілак і воінскіх пахаванняў. Яны гарантуюць, што ўсталяваныя ў такіх месцах мемарыялы дэмантавацца не будуць. Помнікі, якія знаходзяцца па-за могілак, кіраўніцтва краіны называе сімвалічнымі, нагадваючымі аб камуністычным перыядзе ў гісторыі рэспублікі. Згодна з цяперашняй трактоўкай гісторыі ў Польшчы, Чырвоная армія прынесла краіне не вызваленне ад фашызму, а новую акупацыю.