У Швейцарыі адкрылі помнік Тадэвушу Касцюшку

Пад расцяжкай «Выдатнаму сыну Беларусі…». 

Здымак Аляксандра Сапегі

Здымак Аляксандра Сапегі


У Швейцарыі ў горадзе Залатурн адкрылі помнік Тадэвушу Касцюшку. Мясцовыя беларусы прыйшлі на адкрыццё з бел-чырвона-белым сцягам і расцяжкай “Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў”.
Ініцыятыва ўшанавання героя Беларусі, Польшчы і ЗША належыць швейцарскім беларусам. Аднак напярэдадні адкрыцця – адбыўся канфлікт з-за надпісу “сыну Беларусі”, супраць якога выступіла польская амбасада. У выніку гэты тэкст так і не з’явіўся на шыльдзе. Помнік асвяціў айцец Сяргей Стасевіч з Лондана. Прысутнічалі дыпламаты Беларусі, Польшчы і Літвы.
Паводле «Радыё Рацыя»