Напад з нажом у гандлёвым цэнтры Польшчы
У Польшчы мужчына ўчыніў разню ў гандлёвым цэнтры горада Сталева Воля.

У выніку здарэння пацярпелі шэсць чалавек, паведамляе korrespondent.net. Аднак ria.ru кажа пра аднаго забітага і дзевяцёра параненых.
У польскім горадзе Сталёва Воля невядомы (Прыкарпацкае ваяводства) мужчына напаў на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра "VIVO!". Ён увайшоў у будынак і пачаў наносіць людзям удары нажом.Некаторыя з пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане.
Пра гэта паведамляе Niezalezna са спасылкай на звесткі мясцовай паліцыі.
Па словах паліцыянтаў, напад здзейсніў 27-гадовы жыхар горада. Ён быў цвярозы, раней ужо меў праблемы з законам. Відавочцы дапамаглі паліцыі затрымаць зламысніка.

Праваахоўнікі высвятляюць матывы нападу і ці былі ў мужчыны саўдзельнікі.
Расследаванне здарэння ўзяла пад кантроль прэм'ер-міністр Беата Шыдла.