У Расіі скарацілі тэрміны адбывання пакарання ў калоніі. Але не для ўсіх

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які скарачае тэрміны адбывання пакарання ў калоніях за кошт часу, праведзенага асуджанымі ў СІЗА. Эксперты называлі гэтыя змены заканадаўства эквівалентам маштабнай амністыі.


maxresdefault_49.jpg

YouTubeЯк будзе адбывацца пераразлікЦяпер адзін дзень утрымання ў СІЗА будзе залічвацца:
- пры адбыванні пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму і выхаваўчай калоніі — за паўтара дня- пры адбыванні пакарання ў калоніі-пасяленні — за два дні- пры адбыванні пакарання ў турме і папраўчых калоніях строгага і асабліва рэжыму — за адзін дзень пазбаўлення волі (як і цяпер)
Тэрмін знаходжання ў СІЗА таксама будзе ўлічвацца пры накладанні іншых відаў пакарання. Адзін дзень утрымання пад вартай залічаць:
- пры адбыванні пакарання ў дысцыплінарным батальёне — за паўтара дня- у выпадку прымусовых работ — за два дні- у выпадку папраўчых работ і абмежавання па ваеннай службе — за тры дні- у выпадку абавязковых прац — за 8 гадзін

Новы парадак закране не ўсіх

Парадак ўзаемазаліку не распаўсюдзіцца на тых, хто асуджаны за:
- асабліва цяжкія злачынствы, звязаныя з абаротам наркотыкаў- тэрарызм- захоп закладнікаў- дзяржаўную здраду- шпіянаж- пры асаблiва небяспечным рэцыдыве

Датэрмінова вызваляцца каля 100 тысяч чалавек

Па падліках Грамадскай назіральнай камісіі (ГНК) Масквы, рэформа дазволіць больш за 100 тыс. зняволеных выйсці на свабоду раней.
«Больш за 100 тысяч чалавек у гэтым выпадку выйдуць на волю раней, а дзяржава зэканоміць дзясяткі мільярдаў бюджэтных грошай, якія змогуць быць накіраваны, у тым ліку на прафілактыку здзяйснення злачынстваў або развіццё іншых галін», — казаў Інтэрфаксу адказны сакратар ГНК Масквы Іван Мельнікаў.

Рэформа рыхтавалася 10 гадоў

Законапраект быў унесены ў Дзярждуму яшчэ ў чэрвені 2008 года, аднак яго першае чытанне адбылося толькі праз сем гадоў — у лютым 2015 года. У чэрвені 2018 года думскі камітэт па заканадаўстве разгледзеў новую рэдакцыю дакумента і ўключыў яго ў праграму разгляду.


Рэформа будзе «круцейшая за амністыю»

Сааўтар законапраекта, дэпутат Павел Крашаніннікаў казаў, што закон будзе «круцейшы за амністыю», таму што «будзе дзейнічаць і назад, і наперад».
Гэта значыць пад яго дзеянне трапяць і тыя, каму тэрмін зняволення ў СІЗА ўключылі ў агульны тэрмін пакарання яшчэ на старых, менш гуманных умовах.
Паводле ВВС