Украіна. Прыгоды львоўскага смецця
Роўна год таму ў Львове ўзнікла праблема збору смецця, якая з часам набыла нацыянальны маштаб.
Пачалося з таго, што на гарадскім сметніку ўзнік пажар, у выніку якога загінулі чатыры чалавекі. Пачаўся скандал, падчас якога стала вядома, што эксплуатаваць сметнік нельга, і яго зачынілі.
Узнікла пытанне ўтылізацыі мясцовых адкідаў: кожны дзень у Львове выкідаюць 600 тон смецця, а вывозіцца ўсяго 80 тон. Калі цэнтр яшчэ чысцяць, то на ўскраінах горада выраслі горы смецця вышэй за чалавечы рост.
У выніку львоўскае смецце дасюль развозяць па ўсёй краіне, што выклікае пратэсты мясцовых і рыкашэтам б’е па пазіцыях партыі «Самапоміч», якой кіруе мэр Львова Андрэй Садовы (дарэчы, да скандалу са смеццем яго разглядалі як перспектыўнага кандыдата ў прэзідэнты).
Пакуль развязку гэтай гісторыі не вельмі лёгка спрагназаваць, бо будаўніцтва новага сметніка патрабуе грошай і часу.
Аднак самае трывожнае, што пачынаецца летняя спёка, і смецце ператвараецца ў інфекцыйную міну.
Некаторыя СМІ прагназуюць розныя эпідэміі і звяртаць увагу на тое, што стыхійныя сметнікі сталі інкубатарамі для пацукоў. Камунальнікі, у сваю чаргу, кажуць, што маюць эфектыўныя сродкі барацьбы з пацукамі, аднак і ўвядзенне надзвычайнага становішча не адмаўляюць.