Украіна прыняла зварот да ААН і ЕС аб увядзенні міратворцаў

Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ў сераду зацвердзіў зварот да ААН і Еўрасаюзу адносна разгортвання на тэрыторыі Украіны місій па падтрыманні міру і бяспекі.



un2.jpg

Пра гэта паведаміў сакратар СНБА Аляксандр Турчынаў па выніках пасяджэння савета ў сераду, перадае «Украінскаяпраўда».

«Было разгледжана пытанне і прынята рашэнне звярнуцца ў ААН і ЕС адносна разгортвання на тэрыторыі Украіны аперацый па падтрымцы міру і бяспекі», — сказаў ён.

Ініцыятарам рашэння аб увядзенні міратворцаў выступіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. «Я прапаную вам абмеркаваць запрашэнне міратворчай місіі ААН, якая будзе дзейнічаць у адпаведнасці з мандатам Савета бяспекі ААН. Лепшы для нас фармат — гэта паліцэйская місія Еўрасаюза», — заявіў Парашэнка на пасяджэнні СНБА.

Сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў сказаў, што Міратворчая місія ААН павінна быць размешчана ўздоўж лініі размежавання і некантраляваных участкаў дзяржаўнай мяжы.

«Мы таксама можам прагназаваць, што тое, што адбываецца сёння, гэта не спыненне, а нават актывізацыя ваенных дзеянняў — тое, што было вакол Дэбальцава; тое, што зараз адбываецца ў сектары «М», гэта значыць недалёка ад горада Марыупаля, што гэта можа мець хранічны характар. І для таго, каб спыніць гэтыя правакацыі, для таго, каб не даваць магчымасць Расійскай Федэрацыі спекуляваць і ёсць прапанова наконт увядзення на тэрыторыю Украіны міратворцаў, якія павінны стаяць як уздоўж лініі судакранання, так і ўздоўж некантраляванага ўчастка расійска-ўкраінскай мяжы», — падкрэсліў Турчынаў.

СНБА таксама ўхваліў папраўкі ў закон аб прававым рэжыме ваеннага становішча. «Першае рашэнне, якое было прынята, яно тычылася сітуацыі на ўсходзе Украіны і дадатковых мер па ўмацаванні нацыянальнай бяспекі», — паведаміў Турчынаў.

«Улічваючы тую небяспеку, якая сёння існуе ў дзяржаве, і пастаяннае парушэнне расійскімі тэрарыстычнымі групоўкамі тых мірных дамоўленасцяў, якія былі дасягнуты, адным з першых пунктаў гэтага рашэння з’яўляецца ўхваленне зменаў у закон аб прававым рэжыме ваеннага становішча», — адзначыў ён.

Паводле яго слоў, адпаведны закон быў прыняты шмат гадоў таму і не адпавядае патрабаванням гэтых дзён. «Улічваючы рэальную небяспеку, якая сёння стаіць перад краінай, мы павінны быць гатовыя да любога развіцця падзей, нават па самым горшым сцэнары. Таму адпрацаваныя дэталёвыя змены ў гэты закон, каб ён змог эфектыўна працаваць», — праінфармаваў кіраўнік СНБА.

Акрамя таго, СНБА разгледзеў меры па перагрупоўцы падраздзяленняў ўкраінскай арміі, улічваючы новую лінію сутыкнення. «У гэтым рашэнні разгледжаны комплексныя меры па ўзмацненні бяспекі дзяржавы, што тычыцца задач Генштаба і Мінабароны па перагрупоўцы узброеных сіл, ваенных фарміраванняў, улічваючы фактычна новую лінію сутыкнення, якая сёння існуе, і ўзмацненню актыўнай абароны», — сказаў Турчынаў.

Ён адзначыў, што можна прагназаваць правакацыі, у тым ліку не толькі ў выглядзе не спынення агню, але і ўзмацнення тэрарыстычнай пагрозы. «Менавіта таму адпрацаваны дэталёвыя рашэнні, якія тычацца комплексных мер менавіта ў пытаннях антытэрарыстычнай дзейнасці», — падкрэсліў кіраўнік СНБА. Ён зазначыў, што Кабінет міністраў і СБУ павінны распрацаваць новае палажэнне аб адзінай дзяржаўнай сістэме прадухілення, рэагавання, спынення тэрарыстычных актаў і мінімізацыі іх наступстваў.

«Гэтая сістэма прадугледжвае тры ўзроўню пагрозы: сіні — павышаны, аранжавы — высокі, чырвоны — крытычны. Крытэрыі іх ідэнтыфікацыі, іх ацэнкі, а таксама мер, якія будуць прымацца ўсімі суб’ектамі выканаўчай улады», — удакладніў Турчынаў.

СНБА таксама ўхваліў ўдзел Украіны ў міжнародных ваенных вучэннях у 2015 годзе. «Рашэнне, якое было прынята на пасяджэнні Савета нацыянальнай бяспекі і абароны, гэта план правядзення шматнацыянальных вучэнняў пры ўдзеле падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны на тэрыторыі Украіны і іх удзелу ў шматнацыянальных вучэннях за межамі Украіны ў 2015 годзе», — паведаміў Турчынаў. Ён адзначыў, што гэты план таксама прадугледжвае допуск падраздзяленняў Узброеных сіл іншых дзяржаў на тэрыторыю Украіны для ўдзелу ў вучэннях: у прыватнасці, мяркуецца супрацоўніцтва з падраздзяленнямі Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА).