Прыхільнікі Наваросіі «забілі» порназорку Сашу Грэй

Вядомая амерыканская порназорка Саша Грэй ў сваім Твітары абурылася тым, што яе фотаздымак з’явіўся ў сацсетках побач з паведамленнем пра гібель медсястры «Сашы Сяровай», якая «выносіла з поля бою параненых апалчэнцаў».



sasha_grej.jpg

«Я люблю маіх рускіх прыхільнікаў, але прапаганда зайшла занадта далёка. Гэтая навіна, што я была забітай медсястрой ў расійска-ўкраінскім канфлікце», — напісала Саша Грэй ў сваім мікраблогу.

«Людзі паміраюць, губляюць родных, а прапаганда здзекуецца з іх такім чынам», — дадала зорка фільмаў для дарослых, паведамляе Інтэрфакс.

Яна таксама прыгадала, што не так даўно кансерватыўная прапаганда адносіла яе і некаторых расійскіх артыстаў да «сяброў хунты». «Гэта значыць я спачатку была вораг, а цяпер сябра, таму што гэта (гібель медсястры Сашы Сяровай) — нібыта віна украінцаў», — дадала Саша Грэй.

Паведамленне аб гібелі «медсястры» з’явілася ў адным з паблікаў сацыяльнай сеткі “Вконтакте”, прысвечаных Наваросіі. «Загінула медсястра Саша Сярова. Гэтая, здавалася такая далікатная, але моцная дзяўчына выносіла з поля бою параненых апалчэнцаў. Пра яе казалі што здольная падняць на ногі нават безнадзейных. Але яна не вярнулася з бою. Была схопленая карнікамі хунты. Спачатку яны здзекаваліся над ёй і здымалі свае «ўцехі» на відэа а потым засяклі сякерай. Царства нябеснае», — такі тэкст суправаджае фотаздымак Сашы Грэй.

gray.png

Паведамленнем падзяліліся амаль паўтары тысячы чалавек, каля пяці тысяч адзначылі яго, як «падабаецца».