Венгрыя хоча адгарадзіцца ад Сербіі сцяной з-за мігрантаў
Венгрыя мае намер пабудаваць сцяну на мяжы з Сербіяй, каб спыніць паток мігрантаў. Міністр замежных спраў Петэр Сийарто абвясціў, што прынята рашэнне падрыхтаваць план па будаўніцтву загараджальнага бар'ера ўздоўж мяжы працягласцю 175 кіламетраў.
Паводле яго слоў, Венгрыя не можа дазволіць сабе чакаць, пакуль Брусэль вырашыць праблему нелегальнай іміграцыі ў краіны Еўрасаюза.
Сербскі прэм'ер-міністр Аляксандр Вучыч выказаў шок з нагоды гэтага рашэння венгерскіх уладаў, заўважыўшы, што "у сучасным свеце ніхто не адгароджваецца адзін ад аднаго сценамі", перадае ВВС.
Па дадзеных вугорскага ўрада, каля 54 тысяч мігрантаў перасеклі мяжу краіны ў гэтым годзе. У мінулым годзе іх было 43 тысячы.
Згодна з дадзенымі венгерскай паліцыі, толькі ў студзені мяжу нелегальна перасеклі 10 тысяч чалавек.
У той жа час дзясяткі тысяч венграў пакідаюць сваю краіну.
"Іміграцыя — адна з самых сур'ёзных праблем, з якой сёння сутыкнуўся Еўрапейскі саюз", — сказаў Сійарта.
"Мы гаворым пра ўчастак мяжы ў 174 кіламетры, які фізічна зачыніцца чатырохметровым плотам. Міністру ўнутраных спраў даручана заняцца падрыхтоўкай да гэтага", — сказаў ён.
Па словах кіраўніка вугорскага МЗС, будаўніцтва сцены не парушыць ніякія міжнародныя абавязацельствы, узятыя на сябе Венгрыяй. Ён таксама дадаў, што план будзе гатовы да наступнага тыдня.
Крытыкі адзначаюць, што гэтыя заявы — працяг антыэміграцыйнай рыторыкі вугорскага ўрада.
Нядаўна размешчаныя на грошы ўрада шыльды з такімі пасланнямі, як "Калі вы прыязджаеце ў Венгрыю, не забірайце працоўныя месцы у венграў", выклікалі неадназначную рэакцыю. Гэтая кампанія падштурхнула ААН да стварэння сваіх постэраў з выявай бежанцаў, якія паспяхова інтэграваліся ў вугорскае грамадства.
Па словах уладаў, рэкламныя шчыты звязаны з грамадскім апытаннем. У траўні венгерская партыя "Фідэс" вырашыла разаслаць анкету ўсім жыхарам краіны з пытаннямі аб міграцыі.
Грамадзянам прапаноўвалася адказаць, ці згодныя яны з меркаваннем, што ўзрослы ўзровень тэрарыстычнай пагрозы наўпрост звязаны з памылковай міграцыйнай палітыкай ЕС.