У Мінску знаходзіцца дэлегацыя Еўрапарламента
У Мінску 18—19 чэрвеня з рабочым візітам знаходзіцца дэлегацыя Еўрапейскага парламента.

У першы дзень дэлегацыя сустрэлася з намеснікам міністра замежных спраў Аленай Купчыной. "Абмеркаваныя актуальныя пытанні і перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі і Еўрапейскага саюза", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МЗС.
Паводле звестак БелаПАН, на пятніцу запланаваная сустрэча еўрапарламентарыяў з прадстаўнікамі апазіцыі.