Выбары: Турцыю чакае путынізацыя
Турцыя атрымала новага прэзідэнта. Рэджэп Тайіп Эрдаган змяніў прэм’ерскі партфель на прэзідэнцкі. Міжнародная прэса ўжо прагназуе хуткі рост аўтарытарных тендэцый ў краіне.
Прэзідэнта Турцыі абіралі па-новаму. Упершыню ў гісторыі Турэцкай рэспублікі грамадзянам надалі права непасрэдна абраць прэзідэнта раней гэта была выключна прырэгатыва парламенту). Гэта інавацыя ў механізме абрання кіраўніка дзяржавы падчас выбарчай кампаніі дапамагала падтрымліваць інтарэс да выбараў, паколькі ніякай інтрыгі наконт прозвішча пераможа адразу не было.
Было б сюрпрызам, калі б Эрдаган, лідар Партыі за справядлівасць і развіццё (AKP) прайграў выбарчую гонку. Яго перавага над канкурэнтамі задоўга да дня галасавання была відавочнай, што знайшло адлюстраванне ў фінальных лічбах. На раніцу 11 ліпеня у правадыра AKP у актыве больша за 52 працэнты галасоў тых, хто 10 жніўня прыйшоў на выбарчыя ўчасткі
Прычыны татальнай перавагі Эрдагана над супернікамі палітолагі шукаюць у яго моцнай харызме, у пазіцыі вядучых медыя, якія дружна падтрымалі прэм’ера, у эканамічных поспехах (з 2002-га году ўнутраны валавы прадукт вырас у Турцыі ў тры разы). Нарэшце Эрдаган дасюль застаецца кумірам жыхароў вёскі, якія складаюць большасць мясцовага электарату. Анатолія — так па назве рэгіёну метафарычна часта называюць турэцкае сяло, як і раней стабільна галасуе за AKP. Нават моцны карупцыйны скандал з удзелам функцыянераў афіцыйнай партыі, не прымусіў правінцыялаў змяніць прыярытэты. У тым ліку таму, што Эрдаган актыўна падтрымлівае свой імідж прыхільніка на вёсцы моцнай ісламскай традыцыі.
Не гледзячы на тое, што Эрдаган дзесяць год кіраваў урадам, а раней быў мэрам Стамбулу і публіка яго быццам добра ведае, аналітыкі не маюць адзінай думкі наконт будучай палітыкі Анкары. На думку большасці, новы гарант паспрабуе канчаткова перафарматаваць Турцыю ў прэзідэнцкую рэспубліку. Аўтарытарны паварот перш за ўсё звязваюць з пазіцыяй Еўропы, якая ў чэрвені мінулага году жорстка рэагавала за падзеі вакол плошчы Таксім. Агучваецца думка, што Эрдаган-прэзідэнт будзе чымсьці нагадваць Пуціна, які ведаючы як моцна Еўропа залежыць ад расійскіх энерганосьбітаў, дазваляе сябе спрэчныя учынкі.
Аналагам газу як сродку ціску на Брусель у выпадку Турцыі з’язляецца яе геапалітычная дыслакацыя. Па сутнасці Турцыя гэта санітарны кардон Еўропы, які аддзяляе яе ад ахопленага вайной Блізкага Усходу. Анкара можа згуляць выключную ролю таксама ў стабілізацыі рэгіёна. Праўда, апошні тэзіс спрэчны. Усё ідзе да абвяшчэння незалежнасці іракскага Курдыстану, што адразу надасць імпульс курдскаму сепаратызму ў Турцыі.
З іншага боку, перамогу Эрдагана ў перспектыве нельга лічыць трыумфам. На думку шэрагу экспертаў баллаціроўка Эрдагана была памылкай. Пасля жорсткага разгону на стамбульскай плошчы Таксім для прагрэсіўнай грамадскасці Эрдаган стаў сімвалам усяго адмоўнага. Прыход Эрдагана на пасаду прэзідэнта яшчэ больш ўзмацняе палярызацыю турэцкага грамадства (увогуле на супрацьпастаўленні кансерватыўнай і прагрэсіўнай Турцыі і была пабудаваная яго кампанія). Стаўка на канфлікт у грамадстве вельмі рызыкоўная.
Застаецца адзначыць, што калі Эрдаган пратрымаецца да 2023-га году ён пераплюне Атацюрка, заснавальніка Турэцкай рэспублікі, па часу перабывання ва ўладзе.