У Турцыі адбываюцца першыя прэзідэнцкія выбары ў форме прамога галасавання

Раней прэзідэнт Турцыі абіраўся парламентам, пасада кіраўніка дзяржавы насіла ў асноўным цырыманіяльны характар​​.



1163605_101257_7x156486.gif

Фота Reuters

Правам голасу валодаюць каля трох мільёнаў грамадзян Турцыі. Прыкладна 2 800 000 турэцкіх грамадзян жывуць за мяжой, яны маглі прагаласаваць да 3 жніўня.

На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць тры кандыдаты. Гэта — прэм’ер міністр, кіраўнік кіроўнай партыі "Справядлівасці і развіцця Рэджэп Эрдаган", адзіны кандыдат ад апазіцыі Экмеледын Іхсанаглу і прадстаўнік пракурдскай Народнай дэмакратычнай партыі Селахатын Дэмірташ.

Калі падчас першага туру ні адзін з кандыдатаў не набярэ неабходнай для перамогі колькасці галасоў, 24 жніўня адбудзецца другі тур.

Фаварытам выбараў лічыцца Эрдаган. Па выніках апытанняў грамадскага меркавання, яго падтрымліваюць больш за 55 адсоткаў рэспандэнтаў. Яго асноўны сапернік Іхсанаглу карыстаецца падтрымкай каля 35 адсоткаў апытаных.

У суботу Рэджэп Эрдаган правёў апошні перадвыбарчы мітынг у горадзе Конья. Выступаючы перад сваімі прыхільнікамі, ён заклікаў да пабудовы «моцнай, новай Турцыі».

www.svaboda.org