За кампаніяй па дыскрэдытацыі Навальнага стаяць «людзі з RT у розных краінах»?
Amnesty International адмовілася лічыць Навальнага вязнем сумлення. Верагодна, гэта здарылася з-за яго старых выказванняў пра мігрантаў. Прыхільнікі палітыка лічаць, што гэта «адкрытая гульня на баку дыктатуры», паведамляе «Медуза».
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International пазбавіла палітыка Аляксея Навальнага статусу «вязень сумлення». Пра гэта арганізацыя паведаміла 23 лютага — праз менш чым праз паўтара месяца пасля таго, як публічна назвала расійскага апазіцыянера вязнем сумлення праз яго пераслед у Расіі.
Навальнага пазбавілі статусу вязня сумлення з-за выказванняў сярэдзіны 2000-х гадоў, распавёў «Медиазоне» медыяменеджар Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Аляксандр Арцем'еў. Паводле яго слоў, юрыдычны і палітычны дэпартамент арганізацыі вывучылі выказванні Навальнага і «прыйшлі да высновы, што яны дасягаюць узроўню hate speech».
Журналіст выдання The Grayzone Аарон Матэ апублікаваў у Твітары скрыншот ліста Amnesty International, дзе сказана, што арганізацыя не можа лічыць Навальнага вязнем сумлення, таму што той «выступаў за гвалт і дыскрымінацыю — і не адмовіўся ад сваіх заяў». Даследчык Amnesty International Алег Казлоўскі адзначыў, што адмова ад статусу вязня сумлення — гэта «тэхнічны пункт». Ён сказаў, што офісы праваабарончай арганізацыі ў Маскве і Лондане вялі перамовы па гэтым пытанні, канчатковае рашэнне прыняў Лондан.
Магчыма, рашэнне Amnesty International звязана са словамі Навальнага пра мігрантаў. «Руская служба ВВС» піша, што, на думку людзей, якія яшчэ памятаюць кар'еру палітыка, рашэнне праваабаронцаў можа быць звязана з часам, калі Навальны стварыў арганізацыю з нацыяналістычным ухілам, нацыянал-дэмакратычны рух «Народ», і ўдзельнічаў у «Рускіх маршах». Дырэктар прадстаўніцтва Amnesty International у Расіі Наталля Звягіна паведаміла Znak.com, што вязень сумлення не павінен «прапагандаваць нянавісць у дачыненні да розных груп — напрыклад, мігрантаў». Яна адзначыла, што адмова ад ранейшых выказванняў — гэта «сур'ёзны момант, які дазволіць перагледзець сітуацыю», але пры гэтым не ўдакладніла, якія канкрэтна выказванні палітыка мае на ўвазе.
Аднак Amnesty International працягне патрабаваць вызваліць Навальнага, паколькі яго пераследуюць па палітычных матывах. Дырэктар арганізацыі ў Расіі Наталля Звягіна сказала ў эфіры «Эха Москвы», што праваабаронцы «па-ранейшаму лічаць, што Навальны знаходзіцца ў СІЗА ў першую чаргу за крытыку дзеянняў урада і асабіста Пуціна». У лютым Amnesty International перадала ў Крэмль петыцыю з патрабаваннем вызваліць Навальнага, якую падпісалі 200 тысяч чалавек з розных краін свету.
За кампаніяй па дыскрэдытацыі Навальнага стаяць «людзі з RT у розных краінах»?
Між тым, за кампаніяй па дыскрэдытацыі Навальнага могуць стаяць «людзі з RT у розных краінах». Пра гэта заявіла неназваная крыніца «Медиазоны» у Amnesty International. Як мінімум у двух запытах, якія паступілі ў арганізацыю, паводле слоў крыніцы, згадваўся студзеньскі трэд нью-ёркскай журналісткі і прыхільніцы камуністычнай ідэалогіі Каці Казбек, якая супрацоўнічала з тэлеканалам RT. У гэтым трэдзе яна назвала Навальнага «нацыяналістам і расістам» і прывяла некалькі прыкладаў яго выступаў.
Дырэктар прадстаўніцтва Amnesty International у Расіі Наталля Звягіна сказала «Рускай службе ВВС», што адзін са зваротаў у арганізацыю быў звязаны з твітамі Каці Казбек. Галоўны рэдактар RT Маргарыта Сіманьян, каментуючы рашэнне праваабаронцаў, напісала ў твітары: «Обком вопит, что это [случилось] после того, как наша колумнистка конкретными примерами напомнила им, что он [Навальный] нацик». У адказ сама Казбек напісала Сіманьян па-англійску: «Ты такі ж расіст, як і Навальны».
Паплечнікі і прыхільнікі Навальнага раскрытыкавалі такое рашэнне. Яны лічаць, што гэта «адкрытая гульня на баку дыктатуры»
Паводле meduza.io