Замежныя СМІ пра Беларусь: 1 - 7 траўня

Адносіны ў трыкутніку Беларусь — Украіна — Расія будуць развівацца няпроста. База для беларуска-ўкраінскага альянсу аб’ектыўна існуе, і дадзены альянс — вольна ці міжволі — закліканы, у тым ліку, і супрацьстаяць расійскаму ціску. Аднак ні Украіна, ні Беларусь сёння не змогуць існаваць без цесных эканамічных і звычайных палітычных узаемаадносін з Расіяй. Пройдзе яшчэ не адзін год, пакуль утрасецца вось гэта постсавецкая ломка і краіны ад узаемных нерэальных пражэктаў (кшталту славянскай інтэграцыі) пяройдуць да празрыстых і цывілізаваных узаемаадносін.

«Deutche Welle» (Германія)
Скінуты нядаўна прэзідэнт Бакіеў, якія збег у Мінск, адмаўляецца сыходзіць у адстаўку. Новы ўрад у Бішкеку патрабуе выдаць Бакіева, які мусіць адказваць перад судом па абвінавачванню ў забойствах. Пры гэтым кіргізскія ўлады добра разумеюць, што беларускі дыктатар Лукашэнка ніколі не выдасць свайго госця.
«Suddeutsche Zeitung» (Германія)
У сваю чаргу, беларускае кіраўніцтва сёння ўпэўненае ў тым, што палітыка ЕС накіраваная не на змену рэжыму, а на яго доўгую эвалюцыю ў працэсе ўзгаднення пазіцый. Ніякай рызыкі страты суверэнітэту ў выбудоўванні партнёрскіх адносін з Бруселем няма. Менавіта такім шляхам адкрываецца прамая дарога да міжнароднай легімітызацыі беларускай эліты ў якасці кіруючага пласта незалежнай еўрапейскай дзяржавы, што з’яўляецца яе непасрэднай задачай.
Полит.ру (Расія)
 
Невядома, чыё жаданне інтэгравацца з Расіяй большае: новага ўкраінскага кіраўніцтва ці беларускага? Можна выказаць здагадку, што ў афіцыйнага Мінска жадання больш, але вось у Кіева цяпер — прыкметна большыя рухі! І ён з аўтсайдэраў у адносінах з Расіяй нечакана выходзіць у фаварыты. Папросту таму, што яго рух тут жа памнажаецца рухам Расіі — закон узаемнасці!
«Regnum» (Расія)
Нават рэзкія антырасійскія выказванні не змянілі ў вачах еўрапейцаў адмоўнага стаўлення да Бацькі як да «апошняга дыктатара Еўропы», які парушае асноўныя правы чалавека. За паўтара гады пацяплення адносін паміж Беларуссю і ЕС еўрапейскія палітыкі так і не прывыклі да Лукашэнкі, хоць і намагаліся фліртаваць з ім увесь гэты час. Логіка дзеянняў гэтага чалавека так і засталася для іх незразумелай.
«Правда.ру» (Расія)
Калі казаць пра больш дэмакратычна абраны парламент Грузіі, то можна з упэўненасцю сказаць, што там бы не сталі прымаць рашэнні, якія б не спадабаліся афіцыйнаму Мінску. Гэта наўрад ці было б магчыма, калі б Беларусь прызнала сепаратысцкія рэжымы ў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Да таго ж, нягледзячы на афіцыйны выхад Грузіі з СНД, у яе з Беларуссю працягвае функцыянаваць бязвізавы рэжым. Кіраўніцтва дзвюх краін без лішняга шуму хутка падпісала адпаведныя дакументы. Прэзідэнту Саакашвілі няма падстаў крыўдзіцца на свайго беларускага калегу. У гэтым у выканаўчай і заканадаўчай галін улады ў Грузіі поўная аднадушнасць. Як і, вобразна кажучы, у беларусаў стаўленне да «Баржомі», якое яны могуць свабодна і з задавальненнем піць сабе на здароўе.
«Delfi» (Літва)