Замежныя СМІ пра Беларусь: 9 - 15 красавіка
Яшчэ з канца дзевяностых гадоў дзяржаўная прапаганда Беларусі ставіла ў заслугу Лукашэнку «парадак і бяспеку», якія ён гарантаваў у сваёй краіне. Гэта было адным з галоўных аргументаў у апраўданне яго дыктатарскіх метадаў кіравання краінай. Бяспека важней дэмакратыі — такая логіка вельмі тыповая для ворагаў свабоды. Гэта, дарэчы, тычыцца і Пуціна. І што ў выніку? За гады кіравання Пуціна колькасць тэрактаў на тэрыторыі Расіі, па афіцыйных дадзеных, павялічылася амаль у 6 (!) разоў.
Яшчэ з канца дзевяностых гадоў дзяржаўная прапаганда Беларусі ставіла ў заслугу Лукашэнку «парадак і бяспеку», якія ён гарантаваў у сваёй краіне. Гэта было адным з галоўных
аргументаў у апраўданне яго дыктатарскіх метадаў кіравання краінай. Бяспека важней дэмакратыі — такая логіка вельмі тыповая для ворагаў свабоды. Гэта, дарэчы, тычыцца і Пуціна. І што ў
выніку? За гады кіравання Пуціна колькасць тэрактаў на тэрыторыі Расіі, па афіцыйных дадзеных, павялічылася амаль у 6 (!) разоў. У сучасным свеце эфектыўна супрацьстаяць тэрарызму могуць толькі тыя
спецслужбы, якія знаходзяцца пад сталым грамадзянскім і парламенцкім кантролем. Актуальнасць гэтага тэзісу даказана і ў Расіі, і ў Беларусі.
«Новый Регион» (Расія)
Беларускія абывацелі, у большасці сваёй, пакуль яшчэ ў шоку ад таго, што адбылося. Але версію пра датычнасць улады да выбуху, як бы гэта жахліва ні гучала, абмяркоўваюць не толькі палітыкі. У краіне
пагаршаецца эканамічнае становішча. Насельніцтва то скупляе ў паніцы цукар, то масла, то вялікую частку вольнага часу праводзіць у чэргах ля абменнікаў у надзеі купіць валюту. Палітолагі прадказваюць
эканамічны калапс і страту кіравальнасці краінай.
«Независимая газета» (Расія)
Ад сілавікоў ён (Лукашэнка) запатрабаваў штодня даваць яму справаздачу пра ход расследавання. Аднак беларускія аналітыкі аднадушныя ў тым, што хуткага выніку чакаць не даводзіцца. У выбухаў, якія
прагучалі за час суверэннай Беларусі, ёсць толькі адна агульная рыса — злачынцы яшчэ ні разу не былі пакараныя, нягледзячы на грозныя ўказанні кіраўніка дзяржавы.
ВВС (Вялікабрытанія)
У гэту версію (выбух арганізавала ўлада, каб адцягнуць увагу ад эканамічных праблем) вераць нямногія. Бо наўрад ці выбух прымусіць беларусаў перастаць штурмаваць валютныя абменнікі ў надзеі пажывіцца
доларамі ці еўра. А таксама расхопліваць у крамах прадукты, баючыся, іх чарговага падаражання. Тэракт здольны толькі стымуляваць гэтыя працэсы ды яшчэ прымусіць народ сумнявацца ў тым, што ўлада
кантралюе сітуацыю ў краіне. Зрэшты, гэтыя сумневы і так вельмі моцныя з-за валютнага дэфіцыту і ўзлёту спажывецкіх коштаў. Другая версія — тэракт арганізаваны заходнімі спецслужбамі з мэтай
намякнуць Аляксандру Лукашэнку пра неабходнасць сыходу з пасады прэзідэнта. Ёсць і тыя, хто бачыць у тэракце помсту расійскіх алігархаў беларускаму Бацьку — нібы за парушэнне дамоўленасцяў
пра прыватызацыю нафтавай галіны. Але гэта ўжо чыстая канспіралогія.
«Невское время» (Расія)
Пасля масавых арыштаў кандыдатаў у прэзідэнты і іх прыхільнікаў уладам не патрэбна лішняя нагода для ціску на апазіцыю, а па-еўрапейску арыентаваных людзей складана прадставіць як тых, што падрываюць
суграмадзян з нелюбові да Лукашэнкі. Не выключана версія злачынца-адзіночкі: з’яўленню такіх адзіночак спрыяе напруга і ўзаемны недавер у грамадстве.
«Ведомости» (Расія)