«Бурацца галоўныя слупы рэжыму Лукашэнкі»

У рэжыма беларускага аўтакрата паўсталі сур’ёзныя праблемы, піша чэшскае выданне Hospodářské noviny.

9542_44fe3246.jpeg


З сярэдзіны 90-х гадоў эканамічнае жыццё Беларусі грунтавалася на тым, што ў абмен на палітычную лаяльнасць Лукашэнкі закупляў расійскую нафту і газ па цэнах на траціну ніжэй еўрапейскіх, а затым перапрацоўваў гэтую сыравіну і прадаваў на Захад. Потым Масква пачала паступова падымаць кошты, і з 2024 года Беларусь пачне плаціць за нафту па сусветных коштах, гаворыцца ў матэрыяле пад назвай «Лукашэнка змагаецца за палітычнае выжыванне. Пуцін шукае магчымасць захаваць уладу нават пасля завяршэння свайго прэзідэнцкага мандата».

Беларуская эканоміка стагнуе на працягу апошніх шасці гадоў, і з-за гэтага бурыцца адзін з трох галоўных слупоў рэжыму Лукашэнкі. Эканоміка забяспечвала задаволенасць грамадзян, якія жылі ва ўмовах адносна нізкага беспрацоўя, нізкіх, але заробкаў, якія рэгулярна выплачваюцца, і нізкай сацыяльнай няроўнасці. Зменшага, у параўнанні з суседнімі Украінай і Расіяй.

Другі апорай для Лукашэнкі быў татальны кантроль над дзяржаўным апаратам і, перш за ўсё, сілавымі структурамі.

Трэцім і таксама важным слупом служыў той факт, што Лукашэнка абапіраўся, перш за ўсё, на людзей з невялікіх гарадоў і пасёлкаў, якія шанавалі праславутую «стабільнасць». Выбары пастаянна фальсіфікаваліся, але раней фальсіфікацыя выбараў не так турбавала большасць беларусаў.

Аднак у гэтым годзе ўсё змянілася з-за пандэміі каронавіруса. Лукашэнка доўга адмаўляў, што нешта падобнае існуе, раіў суграмадзянам працаваць на свежым паветры на трактары, а ўвечары выпіваць чарку гарэлкі, і тады ніякі вірус іх не возьме. Спачатку ён нават не хацеў закрываць школы, і толькі пад ціскам бацькоў пайшоў на гэта. З-за гэтага людзі таксама перасталі глядзець айчыннае тэлебачанне і заняліся пошукам інфармацыі ў Інтэрнэце.

Датай выбараў было прызначана дзевятае жніўня, каб у гарадах не было студэнтаў, хто багацей — з’ехаў бы адпачываць, а гастарбайтэры працавалі за мяжой. Але каронавірус дыяметральна ўсё змяніў. Паўмільёна гастарбайтэраў засталіся дома без даходаў і зразумелі, як функцыянуе іх дзяржава. Раней яны з ёй мала сутыкаліся і на працягу васьмі-дзесяці месяцаў у годзе працавалі за межамі Беларусі.

Улады адрэагавалі на пратэсты, якія рушылі пасля выбараў, вельмі жорстка. Лукашэнка думаў, што тым самым запалохае апазіцыю, але дамогся супрацьлеглага.

Ад трох слупоў рэжыму Лукашэнкі засталіся толькі рэпрэсіі. Вядома, нейкі час ён яшчэ можа пратрымацца, але большасць грамадзян хоча яго сыходу. Так што яго крах — пытанне толькі часу.

Паводле inosmi.ru, пераклад НЧ