Тры гады толькі на праектныя працы. Чыгунку да аэрапорта пабудуюць не хутка
Праект будаўніцтва чыгункі ў Нацыянальны аэрапорт плануюць зрабіць у 2021-2024 гадах і толькі потым прымаць рашэнне аб тэрмінах яе будаўніцтва.

Чыгунка павінна прайсці па існуючым шляху ад станцыі Мінск-Пасажырскі праз Калодзішчы да станцыі Гарадзішча, пасля якой у бок аэрапорту плануюць дабудаваць 18 км новых чыгуначных шляхоў. Перад аэрапортам таксама прадугледжаны прыпыначны пункт «Вялікі камень».
Час у дарозе зойме прыкладна паўгадзіны. Працягласць усяго маршруту — каля 41 кіламетра.
Пабудаваць чыгунку на Нацыянальнага аэрапорта ў сціслы тэрмін Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду яшчэ ў маі 2019 года, узгадвае TUT.BY.