Лукашэнка ўвайшоў у топ-10 палітыкаў-лузераў 2020 года
Агенцтва "Інтэрфакс-Украіна" апублікавала топ-рэйтынг сусветных палітыкаў: пераможцы і няўдачнікі 2020. Былы прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўваходзіць у топ-10 палітыкаў-няўдачнікаў.
Рэйтынг склаў Антон Ровенскі, магістр міжнародных адносін, палітолаг-міжнароднік.
У топ-10 няўдачнікаў года акрамя Аляксандра Лукашэнкі таксама ўвайшлі: Ігар Дадон (Малдова), Эмануэль Макрон (Францыя), Урсула фон дэр Ляен (ЕЗ), Яраслаў Качыньскі (Польшча), Міла Джуканавіч (Чарнагорыя), Хашым Тачы (Косава), Біньямін Нетаньяху (Ізраіль) і Халіфа Хафтар (Лівія).
Узначальвае намінацыю "Няўдачнік года" прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян: "Пройгрыш Арменіі ў ваенным канфлікце з Азербайджанам ўвяло афіцыйны Ерэван у найсур'ёзнейшы ўнутрыпалітычны крызіс. Як следства, адхіленне Нікола Пашыняна ад улады з'яўляецца справай часу, а не прынцыпу. Не выключана, што ў далейшым Пашынян будзе вымушаны адправіцца ў палітычную эміграцыю, ратуючыся ад крымінальнага пераследу пасля страты ўлады".
Сярод намінантаў у катэгорыі "Пераможцы года" — прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. "Паспяховая вайсковая кампанія ў Нагорным Карабаху стала вялікай перамогай прэзідэнта Азербайджана на ўнутранай арэне", — адзначае агенцтва.
У топ-10 пераможцаў года таксама ўвайшлі: Рэджэп Таіп Эрдаган (Турцыя), Нарэндра Модзі (Індыя), Сі Цзіньпін (Кітай), Камала Харыс (ЗША), Віктар Орбан (Венгрыя), Садыр Жапараў (Кыргызстан), Інгрыда Шымоніце (Літва), Майя Санду (Малдова) і Луіс Арсэ (Балівія).
Паводле interfax.by