Эканаміст пра рэгуляванне коштаў: «Мы практычна вяртаемся ў канец 80-х»

Эканаміст — аб цяперашніх і будучых наступствах пастановы ўрада «Аб сістэме рэгулявання цэн».

kruk01_22.jpg

— Пра тыя наступствы, пра якія ўжо можна казаць — гэта масавыя нявыхады на працу індывідуальных прадпрымальнікаў, факты таго, што пэўныя тавары знікалі з асартыменту, — цытуе эканаміста Дзмітрыя Крука «Салідарнасць» са спасылкай на «6TV Bie*arus». — Разам з тым, ёсць факты дзесьці нават істотнага зніжэння коштаў на некаторыя тавары, што ўлады спрабуюць рапартаваць як свой поспех.

Усе гэтыя рэчы я б тлумачыў як не надта істотныя, бо калі гэтая пастанова будзе і далей сур'ёзна прымяняцца, рана ці позна гэта павядзе да значна сур'ёзных наступстваў. У тым ліку да дэфіцыту або істотнага звужэння асартыменту тавараў.

Да таго ж, паводле слоў эксперта, калі атрымаецца насычаць рынак у ручным рэжыме маніпулявання таварамі, дзе асартымент будзе звужацца, але да дэфіцыту даходзіць не будзе, можа паўстаць рэжым падушанай інфляцыі.

— Мне, шчыра кажучы, брыдка пра гэта гаварыць тэрміналогіяй дзевяностых, але мы практычна вяртаемся кудысьці туды: канец 80-х-пачатак 90-х. Сам тэрмін адсылае нас да канцэпту планавай эканомікі.

На нейкі перыяд ён можа ствараць бачнасць стабільнай сітуацыі, але ў адзін момант можа адбыцца выбух стоп-крана. Калі ў эканоміцы назапашана вялікая колькасць цэнавых дыспрапорцый, то-бок суадносін паміж рознымі коштамі скажоныя, і многія тавары пастаўляюцца на мяжы рэнтабельнасці ці таму, што бізнэсы моцна пагрузіліся ў вытворчую дзейнасць і выйсці ў дадзены момант з вытворчасці для іх складана, гэтая бачнасць дабрабыту можа нейкі час захавацца.

Але любы шок, напрыклад, адчувальныя змены абменнага курсу, можа вельмі хутка вывесці гэты механізм з раўнавагі. Тады пасля бачнай частковай стабільнасці наступствам могуць стаць рэзкія літасфэрныя зрухі ў цэнах, як гэта было ў 90-х.

Пры гэтым Крук спадзяецца, што асобныя элементы рацыянальнасці і здаровага сэнсу будуць захоўвацца.

— І паступова, калі не сама пастанова і дырэктывы будуць адмененыя, то прынамсі іх палажэнні будуць спускацца на тармазах, выпустошвацца і па большасці таварных пазіцый дэ-факта вернецца тая сістэма, якая была.

На пытанне аб тым, ці стала зразумела, як працаваць прадпрымальнікам пасля выпушчанай пастановы №713, эксперт адказвае так: нейкае высвятленне сітуацыі з'явілася. Агульная сістэма плюс-мінус зразумелая, але на практыцы узнікае велізарная колькасць пытанняў.

— Гэта ігнараванне здаровага сэнсу. У цэлым уся канва пастановы 713-гэта спроба зарэгуляваць тое, што ў рынкавай эканоміцы павінна працаваць само сабой. Тут трэба альбо трусы надзець, або крыжык зняць.

Калі хочуць так рэгуляваць кошты, калі мы знаходзімся толькі ў эканамічнай сферы, то тады трэба казаць аб планавасці эканомікі: перайменаваць Міністэрства эканомікі ў Дзяржплан, стварыць Дзяржкамітэт па цэнах і займацца той дзейнасцю, якая прапісаная ў гэтай пастанове.

Апошні тыдзень улады спрабуюць зарэгуляваць і прапісаць кожны магчымы выпадак. Гэта як раз-такі ілюстрацыя, калі ты спрабуеш штучна зрабіць тое, што працуе само па сабе і ўвесці туды рэгулявання. Прапісаць адказы на ўсе пытанні проста нерэальна.

Цяпер эканаміст бачыць два галоўныя пытанні. Першае: дазволяць ці тыя надбаўкі, якія прапісаны прадпрымальнікам, бізнэсу, упісацца ў існуючыя цэны, ці не пацягне гэта неабходнасць сысці сабе ў страту?

— Дапускаю, што адказ «не». Таму, магчыма, на кароткім прамежку (некалькіх тыдняў, месяцаў) вялікіх навін у сувязі з гэтым мы не ўбачым.

Другое больш важнае пытанне: як далей будзе працаваць гэтая сістэма, калі ўзнікне неабходнасць у павышэнні коштаў? Напрыклад, па прычыне таго, што ўзрастуць імпартныя цэны, альбо зменіцца абменны курс. Тут ужо з'яўляецца шмат прастор для маніпуляцый.

Напрыклад, фраза «кантрактныя цэны павінны быць абгрунтаваныя». Кім яны павінны быць абгрунтаваныя, што гэта значыць? Гэта ўжо вялікая варыяцыя для інтэрпрэтацый, — заключае эканаміст.