«Інфляцыі Шродзінгера» пагражае Беларусі?
«Інфляцыя Шродзінгера» нясе пагрозы макраэканамічнай стабільнасці Беларусі ў сярэднетэрміновай перспектыве. Пра гэта гаворыцца ў новым аглядзе BEROC.

Гадавая інфляцыя
ў Беларусі знізілася на 0,2% у сакавіку 2024 года ў параўнанні са снежнем 2023
года і склала 5,6%. Пры гэтым квартальны прырост коштаў апусціўся з 8,5% у
чацвёртым квартале 2023 года да 4,9% у першым квартале 2024 года, піша ThinkTanks.by.
Вынікі цэнавага кантролю
Эксперты BEROC адзначаюць, што запаволенню інфляцыі ў Беларусі спрыяла асяроддзе татальнага цэнавага кантролю, кансерватыўнага падыходу ўладаў да павышэння рэгуляваных цэнаў і зніжэнне кошту плодаагародніннай прадукцыі. З-за залішняга попыту і дэфіцыту работнікаў у краіне захаваўся павышаны інфляцыйны ціск.
Нягледзячы на запаволенне інфляцыі, зваротным бокам цэнавага кантролю можа стаць таварны дэфіцыт і пашырэнне інфляцыйнага навесу. У такіх умовах любы значны ўнутраны або знешні інфляцыйны шок істотна абмяжуе магчымасці ўладаў па выкарыстанні цэнавага кантролю.
Па выніках 2024 года эканамісты прагназуюць інфляцыю ў дыяпазоне 5-7%.

Запаволенне інфляцыі ў першым квартале 2024 года
Гадавая інфляцыя ў першым квартале 2024 года знізілася на 0,4% у параўнанні са студзеньскім прагнозам.
Глядзіце таксама

Эксперты BEROC тлумачаць гэта адхіленне рэзкім зніжэннем цэнаў на плодаагароднінную прадукцыю ў першым квартале 2024 года пасля іх імклівага росту ў другой палове 2023 года. Стрымліваючы эфект цэнавага кантролю таксама паўплываў на інфляцыю.
Нябазавая інфляцыя ацэньваецца ў памеры 3% у першым квартале 2024 года пасля 14% у другой палове 2023 года. Цэны на гародніну і садавіну знізіліся ў пачатку 2024 года, а прырост рэгуляваных цэнаў запаволіўся больш чым удвая.

Татальны цэнавы кантроль — галоўны абмежавальнік інфляцыі ў Беларусі
Практыка жорсткага дзяржрэгулявання ўнутраных цэнаў захавалася ў I квартале 2024 года. У межах QPM (квартальнай мадэлі прагназавання — Quarterly Projection Model ці QPM) гэта выявілася ў павелічэнні адмоўнага ўкладу фактараў, якія не тлумачацца мадэллю (дзе ўлічваецца ўплыў дзяржрэгулявання цэн), у квартальную дынаміку базавай інфляцыі ў I квартале 2024 года. гаворыцца ў справаздачы beroc.org.
Глядзіце таксама

Без уліку ўкладу жорсткага цэнавага кантролю гадавая інфляцыя ў сакавіку 2024 годзе магла б скласці не 5,6% год да года, а каля 11% год да года. Такім чынам, інфляцыйны навес —патэнцыял паскоранага павышэння цэнаў у будучыні — працягваў назапашвацца і ў пачатку бягучага года. Яго памер ацэньваецца мінімум у 6% на канец I квартала 2024 года. Жорсткі цэнавы кантроль і заявы беларускіх чыноўнікаў. што яны маюць намер яго захавання і ў бягучым годзе з высокай верагоднасцю з’яўляецца адным з ключавых фактараў, што стрымлівае інфляцыйныя чаканні беларусаў.
Паводле beroc.org, thinktanks.by