Рынкі паралізаваныя. Прадпрымальнікі пакуль ціха бунтуюць
Па Беларусі пракацілася хваля стыхійных сходаў індывідуальных прадпрымальнікаў, якія пратэстуюць супраць фактычнай страты працы. Прэзідэнцкі ўказ №222, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2016 года і які забараняе гандляваць таварам без накладных і сертыфікатаў, фактычна пазбавіў працы каля 120 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў, а разам з сем’ямі армія “тунеядцаў” можа аднамомантна прырасці недзе на паўмільёна.
Гандлёвы цэнтар "Еўропа" ў Менску
Па падліках РГА “Перспектыва”, 70-90 працэнтаў індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі, якія гандлююць нехарчовай групай тавараў, з 1 студзеня спынілі працу. РГА “Перспектыва” канастатавала калапс рознічнага спажывецкага рынку ў краіне. Адміністрацыя рынкаў і мясцовая вертыкаль займаецца ці то падманам, ці то самападманам і заяўляе, што ІП сышлі ў калядныя адпачынкі. Якія адпачынкі, калі падаткі плоцяцца на месяц наперад? Дый паслянавагодні перыяд — бадай, адзін з самых спрыяльных для вядзення бізнэсу.
Аднак рынкі стаяць. Мінск фактычна стаў цалкам, Барысаў, Наваполацк, Орша, Гомель — адразу і не пералічыць усе гарады, дзе прадпрымальнікі спынілі працу. Напрыклад, 5 студзеня на буйнейшым рынку Магілёва — «Віленскім» прайшоў стыхійны сход. Прадпрымальнікаў было нямнога. Аднак прысутныя запатрабавалі адмяніць прэзідэнцкі ўказ №222, адначасова адмежаваўшыся ад палітыкі.
Гомельскія прадпрымальнікі збіраліся таксама 5 студзеня ў ГЦ “Сакрэт”. Як сказала прадпрымальніца Наталля Дасько, “мы сабраліся сёння не таму, што нам добра, а каб выказаць свае пажаданні ўраду. Мы нічога ў дзяржавы не просім. Нам не трэба ні грошай, ні падтрымкі — проста дайце нам спакойна працаваць”.
Фактычна такія ж лозунгі агучаныя ў Слоніме, у Оршы, у іншых беларускіх гарадах.
— Чыноўнікі з міністэрства гандлю заяўляюць, што прадпрымальнікі сышлі ў калядныя адпачынкі. Пасля такіх заяў з’яўляюцца сумненні, што гэтыя чыноўнікі працуюць у Мінгандлю.
Падаткі за студзень не сплачаныя — гэта значыць, што месяц рынкі працаваць не будуць. Прадпрымальнікі настроеныя так: дзеля чаго я буду рызыкаваць, каб падаткавая мяне збанкрутавала? Больш
за тое, час, калі ўвесь астатні народ святкуе навагодне-калядн
Рынкі стаяць, улады робяць выгляд, што сітуацыя развіваецца па плану. Што рабіць у гэтай сітуацыі?
11 студзеня ў Мінску пройдзе антыкрызісны Форум прадпрымальнікаў
Рэакцыя ўрада вядомая: “прадпрымальнікі сышлі на калядныя вакацыі”.
— Перамоўны працэс, які прадпрымальніцкі
РГА “Перспектыва” заклікае ўрад “вярнуцца на дарогу розуму і прыняць своечасовыя адэкватныя рашэнні з улікам меркаванняў самых
прадпрымальнікаў
— Праблему трэба рашаць, а не абыходзіць яе. І рашаць яе трэба нармальным цывілізаваным шляхам – шляхам перамоў, цывілізаванага дыялогу. Чыноўнікі, прыходзьце на форум
прадпрымальнікаў
Пакуль ніхто не бярэцца прагназаваць развіццё сітуацыі. Пратэстныя настроі надзвычай высокія, але ўва што яны выльюцца — залежыць найперш ад дзеянняў уладаў.